Траўміраваны электрапоездам

Ахова правапарадку Нумары

image_pdfimage_print

З пачатку 2017 года на тэрыторыі раёна зарэгістраваны два факты невытворчага траўміравання грамадзян чыгуначным транспартам.

16 студзеня каля 24.00 на станцыі Коласава быў смяротна траўміраваны жыхар раёна, які кінуўся пад электрапоезд. 4 лютага ў 19.32 на 827-м км перагона Стоўбцы–Гарадзея электрапоездам быў смяротна траўміраваны пенсіянер, жыхар Стоўбцаў, які пераходзіў чыгуначныя пуці ў неўстаноўленым месцы.

Як правіла, усе няшчасныя выпадкі з людзьмі на чыгунцы адбываюцца па іх уласнай няўважлівасці. Маюць месца пераход чыгуначных пуцей або знаходжанне на іх у забароненых месцах, перад поездам, які набліжаецца, чаканне поезда на самым краі платформы, падлажванне пад спыненыя вагоны для пераходу пуці, праезд на счэпцы ці парэнчах вагона, знаходжанне побач з чыгункай з навушнікамі ў вушах, у стане алкагольнага ап’янення… Фіксуюцца выпадкі смяротнага паражэння электрычным токам кантактнай сеткі на электрыфікаваных участках, дзе сіла току складае 27 000 вольт.  

Чыгунка – зона павышанай небяспекі. Толькі выкананне правіл асабістай бяспекі і асцярожнасць дазволяць выключыць факты траўміравання грамадзян чыгуначным транспартам. Супрацоўнікамі райаддзела міліцыі ажыццяўляюцца прафілактычныя мерапрыемствы на чыгуначных станцыях і прыпыначных пунктах, у ходзе чаго затрымліваюцца і прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці правапарушальнікі.

У адпаведнасці з часткай 5 артыкула 18.3 КоАП Рэспублікі Беларусь праход па чыгуначных пуцях або знаходжанне на іх у неўстаноўленым месцы з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем і караецца штрафам у памеры да дзвюх базавых велічынь (46 рублёў).

Прафілактычныя мерапрыемствы міліцыя праводзіць не толькі на чыгуначных станцыях, а і на прыпыначных пунктах, на ўчастках паміж імі. Не парушайце правілы пераходу чыгуначных пуцей, не знаходзьцеся на чыгунцы ў стане алкагольнага і іншага ап’янення, каб пазбегнуць няшчаснага выпадку.    

Юлія БЕЛАВУСАВА, начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі райаддзела міліцыі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *