З высокай адказнасцю

Нумары Сельская гаспадарка

25-5

Звыш сямі тысяч кілаграмаў малака ў сярэднім ад кожнай каровы надаілі жывёлаводы ААТ «Каганец» і па гэтым паказчыку занялі першае месца ў другой групе гаспадарак. У гэтай гаспадарцы самая высокая якасць малака. І ў мясным цэху справы ладзяцца – атрыманы найвышэйшы паказчык па вытворчасці мяса на 100 гектараў сельгасугоддзяў. Вынікі дасягнуты за кошт сумленнай працы работнікаў фермаў, моцнай дысцыпліны і належнага кармлення жывёлы. Дырэктар таварыства Пётр Малахаў прызнаны адным з лепшых кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў раёна. Пётр Міхайлавіч мае багаты вопыт работы ў сельскагаспадарчай галіне. На фермах людзям створаны належныя сацыяльна-бытавыя ўмовы і ўмовы для працы. За шчыраванне адзначаны калектыў МТФ «Засулле» (брыгадзір Таццяна Тарасевіч). Высокага выніку дасягнула аператар машыннага даення Наталля Вазнюк. Наталля Васільеўна два гады назад прыехала ў гаспадарку з Украіны. Хутка асвоілася і мае высокі паказчык. Вызначыліся цялятніцы гэтай фермы Наталля Равоцька і Ганна Маліноўская. Жанчыны раней працавалі даяркамі, а пасля выхаду на пенсію перайшлі даглядаць маленькіх цялят. У Наталлі Мікалаеўны маці была даяркай, а ў Ганны Іванаўны па яе слядах пайшла дачка. Не першы раз прымае ўдзел у раённым свяце працы Мікалай Сяркоў, які разам з жонкай Таццянай Пятроўнай працуе аператарам па вырошчванні буйной рагатай жывёлы.

Надзея БАТАЛКА

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *