Прамысловасць

Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

25-3

ІНВЕСТЫЦЫІ – РУХАВІК ПЕРАПРАЦОЎШЧЫКАЎ

Калектыў ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» працуе эфектыўна, з удасканаленнем тэхналогій і спосабаў вытворчасці, стварэннем задзелу на перспектыву. 2016 год выдаўся на гэтым прадпрыемстве асабліва плённым.

Гэта быў год самастойнай працы пасля аддзялення ад Мінскага мясакамбіната, а таксама перанайменавання ў Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат. У сучаснай назве – факт таго, што мясаперапрацоўшчыкі асвоілі яшчэ і новы напрамак дзейнасці – выпуск мясных кансерваў.

Калектыў мясаперапрацоўшчыкаў шчыруе з поўнай самааддачай. Дырэктар прадпрыемства Рамуальда Бурдукевіч трымае, як заўсёды, руку на пульсе, выступае рухавіком ініцыятыў і інавацый. Дзякуючы зладжанай рабоце экспартныя пастаўкі склалі 19,4 мільёна долараў ЗША, дасягнуты 100-працэнтны рост аб’ёмаў вытворчасці ў супастаўных цэнах, на высокім узроўні энергазберажэнне. «У нас няма «незаробленых» заробкаў», – звяртае ўвагу галоўны эканаміст Алена Бузуноўская на такі актуальны паказчык, як захаванне каэфіцыента суадносін росту прадукцыйнасці працы і заработнай платы. У штаце прадпрыемства 375 работнікаў.

З прыбытку было накіравана ў асноўны капітал 1222 тысячы рублёў інвестыцый. Сярод найбольш значных набыткаў – рознае тэхналагічнае абсталяванне, у прыватнасці аўтаматычная лінія апрацоўкі і адбельвання слізістых субпрадуктаў, а таксама аўтамабіль МАЗ, паўпрычэп для перавозкі жывёлы. На прадпрыемстве рэалізаваны інвестпраект коштам 160 тысяч рублёў па рэканструкцыі схемы электразабеспячэння 10кВ. Для паляпшэння мікраклімату ў вытворчых будынках і памяшканнях вядзецца замена вокан, дзвярэй. А ўвогуле выдаткавана каля 200 тысяч рублёў на набыццё будаўнічых матэрыялаў для правядзення бягучых рамонтаў.

– Інвестпраекты за кошт уласных сродкаў прадугледжаны і на 2017 год, – зазначае дырэктар прадпрыемства Рамуальда Бурдукевіч. – Працягваецца работа над галоўным з праектаў – па будаўніцтве цэха вытворчасці сыравяленых і сыравэнджаных каўбас прадукцыйнасцю 50 тон у месяц, які на даны момант праходзіць экалагічную экспертызу. Укладваем сродкі ў мадэрнізацыю мясатлушчавага ўчастка. На чарзе – мадэрнізацыя працэсу апальвання шэрсных субпрадуктаў. Ідзе ўкараненне праграмных прадуктаў – для праследжвання вытворчага канвеера ад сыравіны да гатовай прадукцыі.  

А натуральная прадукцыя прадпрыемства заваявала шырокую папулярнасць у пакупнікоў і здзіўляе новымі відамі. У гэтым ужо тэхнолагі камбіната праяўляюць выдумку і практычнасць. У ліку апошніх распрацовак – флякі па-гетманску з вушкамі з рубца, сальтысон дамашні ў кансервах. Асартымент вытворцы абнаўляюць штогод на 30-40 пазіцый і знаходзяць спосаб зрабіць прадукцыю не толькі смачнай, а і даступнай для пакупніка з любым дастаткам – шляхам выкарыстання ў яе саставе субпрадуктаў.  

Кожны, хто не адзін год працуе на мясакансервавым камбінаце, дастойны самых удзячных слоў.

– Першымі, у шэсць раніцы, прыходзім на камбінат і апошнімі яго пакідаем, калі справімся з экспартнымі адгрузкамі, прыёмкай мяса з мясатлушчавага ўчастка, – гаворыць Андрэй Бурновіч, які ўзначальвае ўчастак халадзільніка апошнія сем гадоў, фактычна столькі, колькі працуе на камбінаце.

У свой час не спужаўся, калі яму адразу прапанавалі ўзначаліць самы «паўночны» ўчастак. На належным узроўні арганізаваў работу грузчыкаў, кладаўшчыкоў. Многія з іх працуюць па 10 і больш гадоў. Правая рука начальніка – майстар Наталля Кісель.

Сёлета Андрэй Бурновіч прадстаўлены кіраўніцтвам камбіната да ўзнагароджання Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта.

– Грамадскі інспектар аховы працы, актыўны ўдзельнік спартыўнага і культурна-масавага жыцця на камбінаце і вельмі пазітыўны чалавек, – пералічвае якасці Андрэя Бурновіча юрысконсульт Вераніка Казацкая.

Разборшчыцы субпрадуктаў трэцяга разраду Ларысе Лапко, кандыдатуру якой камбінат прадставіў на раённую Дошку гонару, пазітыву таксама не пазычаць. Яна, былая мінчанка, якая ў Стоўбцы выйшла замуж (на камбінаце працуе і муж Ларысы), падкупляе адносінамі да працы: «Мне падабаецца мая работа, іншай спецыяльнасці для сябе не бачу, ленавацца я не прывыкла».

Ларыса на камбінаце 17 гадоў, і ўвесь час – на мясатлушчавым участку, які знаходзіцца ў ліку самых адказных на камбінаце. Тут рыхтуецца сыравіна, неабходная для рытмічнай работы ўсіх участкаў. Дзякуючы школе, якую прайшла ў калег Сяргея Дырды і Мікалая Душэўскага, а таксама ў былой работніцы Галіны Сахар, навучылася ўсім тонкасцям прафесіі. Яе рабочая зона з устаноўкай новага абсталявання значна пашырылася.

Сям’я мясаперапрацоўшчыкаў Ларысы і Аляксандра Лапко пабудавала на вуліцы Міру ў Стоўбцах кватэру. Ларыса – цудоўная гаспадыня ў акружэнні сваіх памочнікаў – мужа і двух сыноў. Малодшы ходзіць у дзіцячы сад, старэйшы закончыў ліцэй, атрымаў прафесію сталяра і дапамагае бацькам у аздабленні кватэры.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

АД МАСКВЫ ДА ЦЮМЕНІ

Выручка сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Фрэор Рэфрыгерайшн» за 2016 год склала 11 429 661 еўра, з іх больш чым 75 працэнтаў атрымана ад экспартных паставак. У параўнанні з 2015 годам геаграфія гэтых паставак у Расійскую Федэрацыю і Казахстан пашырана Германіяй, у сувязі з чым выручка вырасла прыкладна на 20 працэнтаў.

Немалаважна і тое, што без інавацыйнай прадукцыі «Фрэор Рэфрыгерайшн» ужо нельга ўявіць і наш, беларускі рынак.  

Прадпрыемства было заснавана ў 2010 годзе па беларуска-літоўскім праекце і на працягу пяці гадоў застаецца вядучым прадпрыемствам Беларусі ў галіне прамысловага холаду. Тут паспяхова вядуцца распрацоўкі і выраб халадзільнага абсталявання (сёння ў мадэльным радзе – больш за 200 відаў) для аб’ектаў гандлю рознага фармату: нізкатэмпературныя маразільныя вітрыны, халадзільныя стэлажы і вітрыны, халадзільныя агрэгаты. Выпушчаная прадукцыя – высокай якасці, з’яўляецца энергазберагальнай і экалагічна бяспечнай, адрозніваецца стыльным дызайнам вітрын, што забяспечвае попыт на яе гандлёвых сетак у Беларусі і за межамі краіны.

Так, наладжана супрацоўніцтва з такімі вядомымі гандлёвымі брэндамі, як «Гіпа», «Суседзі», «Еўраопт», а таксама з гандлёвымі брэндамі Расійскай Федэрацыі, якія ахопліваюць Маскву, Санкт-Пецярбург, Валгаград, Краснадар, Цюмень, Татарстан, Башкартастан.

Інвестыцыйны праект па вытворчасці халадзільнага абсталявання ў Стоўбцах прадстаўлены сёння некалькімі цэхамі з усёй неабходнай сучаснай інфраструктурай, геатэрмальным ацяпленнем, увядзеннем у строй аўтаматычнай фарбавальнай лініі і т. п. За актыўнасць дырэктара прадпрыемства Юрыя Звыцэвіча на працягу 2011, 2012 і 2013 гадоў адзначалі дыпломамі «Лепшы прадпрымальнiк года Мінскай вобласцi (Лепшы прадпрымальнік-арганізацыя з замежнымі інвестыцыямі)».

«Фрэор Рэфрыгерайшн» – прадпрыемства маладое, і сярэдні ўзрост яго работнікаў складае каля 40 гадоў. Кожны з іх уносіць сваю пасільную лепту ў развіццё вытворчасці. Па агульным меркаванні працоўнага калектыву сярод самых аўтарытэтных названы аператар станкоў з праграмным кіраваннем Яўген Лапцеў, слесар механазборачных работ Уладзімір Гацура, камплектоўшчык Віталь Ермаковіч, старшы майстар Дзмітрый Кутас, электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання Генадзь Макась, брыгадзір Сяргей Ярахавец.

На сучасным этапе прадпрыемства ставіць задачу ўкараняць самыя перадавыя распрацоўкі ў галіне аўтаматыкі і сістэм кіравання прамысловым холадам.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

З ІМПАРТАЗАМЯШЧАЛЬНЫМ ПРАЕКТАМ

Стаўбцоўскі філіял ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» працуе над далейшым развіццём сучаснага імпартазамяшчальнага праекта па выпуску фруктова-ягадных напаўняльнікаў, укаранёнага ў 2014 годзе.

Сёння фруктова-ягадныя напаўняльнікі, запатрабаваныя ў першую чаргу ў малочнай і кандытарскай прамысловасці, шырока рэалізуюцца на айчынным рынку. Ажыццяўляюцца пастаўкі і на расійскі рынак – у Варонеж, Уфу. Акрамя росту аб’ёмаў вытворчасці і пашырэння рынкаў збыту напаўняльнікаў, значнымі падзвіжкамі тут лічаць атрыманне тэхумоў на выраб напаўняльнікаў для дзіцячага харчавання, а таксама сертыфіката на іх выраб і захоўванне, які адпавядае міжнароднай сістэме менеджменту бяспекі прадуктаў харчавання. Безумоўна, на канвееры завода – і новыя віды прадукцыі.

На даны момант вытворцы выконваюць заказ з Расійскай Федэрацыі – разліваюць бярозавы сок, назапашаны леташняй вясной метадам асептычнага кансервавання, у бутэлькі ёмістасцю 0,75 літра. У гэтай суседняй краіне попытам таксама карыстаецца павідла – яно адгружаецца вялікімі партыямі для патрэб кандытарскай прамысловасці. Як адзначае дырэктар філіяла Ала Кажухоўская, ужо вядуцца перамовы з лясгасамі наконт нарыхтоўкі бярозавага соку ў новым сезоне. У распрацоўцы – і іншыя вытворчыя планы на 2017 год.

Калектыў перапрацоўшчыкаў працуе рэнтабельна, дружна. Прыклад у працы паказваюць тэхнік-тэхнолаг Таццяна Яроцкая, апаратчык асептычнага кансервавання Сяргей Бандаровіч, кладаўшчык з 20-гадовым вопытам работы Софія Навумовіч і шмат іншых работнікаў.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *