Ляснічы 1-га класса

Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

25-4

На працягу апошніх паўтара дзясятка гадоў ляснічы Аркадзь Панамароў гаспадарыць у адным з самых вялікіх лясніцтваў раёна – Кляцішчанскім. Яно раскінулася на амаль 12-ці тысячах гектараў, ва ўгоддзях ландшафтна-гідралагічнага заказніка «Налібацкі». Паспяховая дзейнасць лясніцтва відавочная ў доглядзе лясных культур, пасадках маладога лесу і т. п. Кляцішчанскія лесаводы садзяць лес не толькі на сваіх плошчах, а і аказваюць дапамогу калегам з Рубяжэвіцкага лясніцтва, Смалявіцкага лясгаса, дзе пасадкі вядуцца на пашкоджаных ветравальных дзялянках. За мінулы год імі пасаджана ўсяго не менш за 30 га лесу.

Кляцішчанскае лясніцтва адзінае ў Стаўбцоўскім лясгасе займаецца вырошчваннем экзатычнага пасадачнага матэрыялу для азелянення населеных пунктаў. Яно цесна супрацоўнічае з Налібацкай школай, з ліку яе вучняў створана школьнае лясніцтва.

Першыя памочнікі ляснічага – маладыя майстры лесу Аляксей Аўласовіч, Яўген Герасімчык. Аркадзь Панамароў сам калісьці пачынаў майстрам у Старынскім лясніцтве, быў памочнікам ляснічага ў Кульскім лясніцтве. Ён ужо шмат гадоў носіць званне ляснічага першага класа.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *