Настаўнікі

Адукацыя Нумары

image_pdfimage_print

25-1

У РОДНАЙ ШКОЛЕ

У біяграфіі Алы Ярмак прыгожым радком упісана, што яна – выпускніца педагагічнага класа СШ № 2 г. Стоўбцы. Пасля заканчэння педагагічнага ўніверсітэта прыехала працаваць у сваю родную школу.

На працягу 20 гадоў настаўнік вышэйшай катэгорыі дэманструе цікавыя інавацыйныя формы работы з пачаткоўцамі. Дзейнасць гэтая шматгранная – і ўкараненне сучасных педагагічных тэхналогій, і арганізацыя даследчай і праектнай работы, і эстэтычнае выхаванне (яна – кіраўнік танцавальнага ансамбля «Светлячок), і ўдзел у розных конкурсах і фестывалях. З 2011 года па 2015-ы Ала Ярмак з’яўлялася ўдзельніцай творчай групы настаўнікаў пачатковых класаў вобласці. Яе матэрыялы ўвайшлі ў зборнік «Крок за крокам да матэматычных алімпіяд». Са сваімі аўтарскімі праектамі яна ўдзельнічала ў ІІІ Міжнародным конкурсе «Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі ў творчасці настаўніка пачатковых класаў». Перамога ў міжнародным конкурсе ў рамках рэалізацыі глабальнай праграмы «Здаровыя дзеці», удзел у міжнародных канферэнцыях – гэта далёка не поўны пералік усіх праектаў, у якія ўнесла сваю лепту Ала Ярмак як творчы педагог. Яна адзначана падзякамі Расійскай акадэміі адукацыі, Нацыянальнага інстытута адукацыі Рэспублікі Беларусь за фарміраванне ў дзяцей асноў здаровага ладу жыцця.

Стаўбцоўскім райвыканкамам прынята рашэнне аб занясенні фотаздымка Алы Ярмак на раённую Дошку гонару.

Пр

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

СВЯТЛО ДЗЯЦІНСТВА

Для Галіны Філіповіч, выпускніцы педагагічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці дашкольная адукацыя, рабочыя будні звязаны са стварэннем сонечнага радаснага асяроддзя для самых маленькіх грамадзян нашай краіны – дашкольнікаў, дзетак ва ўзросце да шасці гадоў. Раўнадушнымі яны быць не дазволяць: столькі экспромтаў даводзіцца бачыць і чуць ад іх, што прыбаўляецца сіла для новага творчага дня, для радасці і замілавання.

У Галіны Аляксандраўны акрамя яе педагагічнай практыкі ёсць і іншыя вельмі важныя задачы – яна адміністратар. Як загадчыца дзіцячых ясляў-сада № 1 г. Стоўбцы яна нясе клопат не толькі за стан вучэбна-выхаваўчага працэсу, за бяспеку дзяцей, іх паўнацэннае развіццё, але і за ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, без чаго немагчыма будаваць новыя інавацыйныя педагагічныя праекты.

У гэтым плане дзіцячыя яслі-сад № 1 вельмі гучна аб сабе заявілі: адна з самых старых дашкольных устаноў райцэнтра набыла сучасны прыцягальны выгляд. Гэтаму спрыяла правядзенне рамонту. Гаспадарчым спосабам на суму адзін мільярд рублёў (да дэнамінацыі) адрамантаваны харчблок, тры групавыя памяшканні, тры санітарныя пакоі, музычная зала, вучэбны кабінет. У аднаўленне будынка ўкладзены і пазабюджэтныя сродкі.

Такія змены з’яўляюцца добрым стымулам для творчасці дзяцей і іх выхавацеляў. Прадстаўнікі ўстановы адукацыі паспяхова выступілі на конкурсе «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь», на фестывалі даследчых работ дзяцей «Я – даследчык» і на іншых конкурсах.

Для калектыву дашкольнай установы з’яўляецца радасцю факт, што на раённым свяце працы іх кіраўнік справядліва будзе адзначана ўзнагародай.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *