Спаборнічалі юныя даследчыкі

Адукацыя Год навукі Нумары

image_pdfimage_print

У рамках шостага школьнага дня на базе гімназіі № 1прайшоў раённы фестываль работ даследчага характару дзяцей дашкольнага ўзросту (ад пяці да сямі гадоў) і малодшых школьнікаў «Я – даследчык».

Мэтай такога традыцыйнага ўжо фестывалю з’яўляецца стварэнне добрых умоў для ранняга развіцця і раскрыцця інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу дзяцей.

На раённы фестываль была прадстаўлена 51 работа даследчага характару: 10 работ дашкольнікаў і 41 – школьнікаў. Дашкольнікі выканалі работы ў намінацыях: «Дзіця і прырода», «Незвычайнае – у звычайным», «Бюро знаходак», а малодшыя школьнікі – у намінацыях: «Матэматыка, фізіка, тэхніка, рабататэхніка», «Прыродазнаўства (жывая прырода)», «Прыродазнаўства (нежывая прырода), «Гуманітарныя веды».

Рыхтуючыся да фестывалю, юныя даследчыкі вывучалі тайны свету прыроды скрозь люстэрка, працэсы дыфузіі ў вадкасцях, вызначалі ролю яблыка ў жыцці чалавека, сілу тарнада, чаму кактус калючы, куды знікла вада з вазы, чаму беларусаў называюць «бульбашамі». Яны з вялікай цікавасцю расказвалі журы аб прафесіі кінолага, сакрэтах раўнавагі, раскрылі тайны цягніка, які грукоча. Юныя даследчыкі паспрабавалі стварыць мультфільмы сваімі рукамі, вырабіць шакалад, фруктовыя батарэйкі.

У рамках фестывалю прайшла стэндавая абарона работ з элементамі інтэрв’ю і гутаркамі, кірмаш праектаў. Для дзяцей і іх бацькоў былі арганізаваны майстар-класы пад кіраўніцтвам педагогаў Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ў наступных тэхніках: валянне з шэрсці (Н. М. Маслава), світ-дызайн (Ж. Я. Луцік), інтэр’ерная цацка, дэкаратыўны роспіс (К. А. Страх). Для педагогаў і бацькоў быў прадэманстраваны відэафільм «Першыя крокі да новых адкрыццяў».

Па выніках фестывалю ўсе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Экспертная група адзначыла як лепшыя і рэкамендавала для ўдзелу ў завочным этапе абласнога фестывалю работы дашкольнікаў: Цімафея Канавальскага з ясляў-сада № 1 (работа «Прафесія – кінолаг», кіраўнік В. Д. Мацкевіч), Златы Пракаповіч з ясляў-сада № 5 (работа «Музыка міру», кіраўнік М. У. Заранка), Глеба Ціхановіча з Коласаўскіх ясляў-сада (работа «Чаму грукоча поезд?», кіраўнік С. В. Яўсейчык). А таксама школьнікаў: вучаніцы 4 «А» класа СШ № 2 Кацярыны Аляшкевіч, кіраўнік Н. А. Шыбко; вучня 2 «Б» класа СШ № 3 Уладзіслава Прыбыткі, кіраўнік М. В. Ермаковіч; вучня 1 «А» класа СШ № 2 Мацвея Шпакоўскага, кіраўнік А. В. Ярмак; вучня 4 «Б» класа СШ № 2 Мацвея Ганчаронка, кіраўнік Н. А. Шыбко.

Аксана ДАВЫДЗЕНКА,метадыст аддзела адукацыі,спорту і турызму райвыканкама

vlad

Уладзіслаў Прыбытка радуе настаўнікаў і бацькоў стараннямі развіваць свае таленты. Ён прыгожа малюе, вучыцца іграць на трубе. У свабодны ад заняткаў час шмат чытае. Вялікую цікавасць для яго ўяўляе гісторыя старадаўняга свету. Улад хоча стаць урачом, каб дапамагаць людзям заставацца здаровымі, суцішаць іх боль.

zlata

Злата Пракаповіч наведвае школу мастацтваў і спявае ў хоры. Захапленне музыкай – не адзіны занятак дзяўчынкі. Яна любіць спорт – лыжы, канькі, веласіпед, скейт, гульні з мячом, плаванне. Займаецца гімнастыкай і танцамі. Вельмі любіць маляваць, наведвае гурток дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Акрамя таго, Злата вельмі любіць жывёл, умее пра іх клапаціцца. У дзяўчынкі шмат сяброў, яна лёгка ідзе на кантакт. З задавальненнем чытае казкі сваім любімым цацкам.

motiaМацвей Ганчаронак ужо другі год удзельнічае ў конкурсе даследчых работ. Ён наведвае факультатыўныя заняткі мастацкай накіраванасці, навучаецца ў школе мастацтваў. Шмат чаго дасягнуў ужо ў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, умее, напрыклад, працаваць на ганчарным коле. Захапляецца жывапісам, калекцыяніраваннем, канструяваннем. Мае ўзнагароды конкурсаў «Велікодная пісанка», «Пасябруй са спортам», «Гліняны звон», «Светач». Прымаў удзел у выставах «Сонцаварот», «Горад майстроў», «Навагодні серпанцін». Усебакова развіты і здольны хлопчык.

matvey

Мацвей Шпакоўскі – дапытлівы хлопчык. У школе ён наведвае факультатыўныя заняткі па развіцці інтэлектуальных здольнасцяў. Любіць гуляць у шахматы, шашкі, футбол, валейбол. Займаецца плаваннем, наведвае заняткі мастацкай накіраванасці ў Доме творчасці дзяцей і моладзі. Мае сур’ёзную мэту – стаць урачом. Таму ў яго ярка выражаны інтарэс да розных працэсаў, якія адбываюцца ў жывых арганізмах. Шмат ведае аб планетах сонечнай сістэмы. Хлопчык – сапраўдны грыбнік.

tima

Цімафей Канавальскі марыць стаць міліцыянерам, прыносіць карысць людзям, каб у свеце стала менш зла. Цімафей камунікабельны, умее знаходзіць выхад з любой сітуацыі. Вельмі любіць заводзіць знаёмствы. Захапляецца спортам, рыбалкай і шашкамі. У вёсцы ў яго ёсць свая ўласная градка, на якой ён беражліва вядзе догляд раслін, размаўляе з імі, песціць. Ён паспяхова вучыцца, інтэлектуальна ўзбагачаецца ўдзелам у конкурсах даследчыкаў.

katia

Кацярына Аляшкевіч ужо другі раз стала дыпламантам конкурсу даследчых работ. Яна вельмі творчая, добразычлівая, вясёлая і актыўная дзяўчынка. Наведвае факультатыўныя заняткі мастацкай і харэаграфічнай накіраванасці. З’яўляецца ўдзельніцай танцавальнага ансамбля «Светлячок». Займаецца ў школе мастацтваў, дзе асойвае ігру на скрыпцы і спявае ва ўзорным ансамблі народнай песні «Жавароначкі». Шмат чытае, вяжа кручком, пляце з бісеру.

gleb

Глеб Ціхановіч з ранняга дзяцінства захапляецца цягнікамі. Жыве ён у пасёлку Наваколасава, бліз чыгункі. Для яго ўяўляе інтарэс усё, што звязана з чыгуначным транспартам. Яму нават дазвалялі ўжо падымаць сцяжок, каб сустракаць і адпраўляць цягнікі. Ён майструе саставы з розных матэрыялаў. У яго дома ёсць дзіцячая чыгунка. Праявіў кемлівасць, глыбокія веды, арыгінальнасць падыходу да тэмы даследчай працы «Чаму грукоча цягнік?».



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *