Пяць прычын пабываць на Стаўбцоўшчыне

Нумары Панямонь Стаўбцоўшчына - родны край

image_pdfimage_print

Пяць – гэта ўмоўна кажучы, бо сёння мы раскажам аб такой колькасці аб’ектаў гістарычных, прыродных, турыстычных. З тых мясцін, куды завітваюць нашы госці, каб пазнаёміцца з адметнасцямі Стаўбцоўшчыны.

25e

РУБЯЖЭВІЧЫ – паселішча з больш чым паўвекавой гісторыяй. «Памяць у камені» – архітэктурна-ландшафтны комплекс, размешчаны каля адметных муроў касцёла. Кожны аб’ёмны валун тут сімвалізуе вёску, хутар, што ў віхурнасці гістарычных падзей зніклі з карты Стаўбцоўшчыны. Але нічога не праходзіць бясследна, і памяць павінна жыць.

25w

МУЗЕЙ-СЯДЗІБА «Дзяржынава». Жыццёвы шлях палымянага рэвалюцыянера, які сімвалізуюць 49 камянёў, па колькасці пражытых гадоў. Экспанаты музея расказваюць аб дзейнасці Ф. Э. Дзяржынскага. І наведвальнікаў тут, на яго радзіме, заўсёды шмат.

Сёлета, у верасні, спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Фелікса Эдмундавіча Дзяржынскага, з імем якога звязаны многія старонкі гісторыі ХХ стагоддзя.

25q

ТУРЫСТЫЧНАЯ БАЗА адпачынку «Кромань». Маляўнічы куток амаль некранутай зменамі часу прыроды. Рэліктавае возера значнай глыбіні, дзе ў чыстай вадзе можна здабыць каштоўныя пароды рыбы. Цішыня, а пад павевамі ветру – гаючы водар ад навакольных лясоў. Кругом – зялёныя абсягі старадаўняй Налібацкай пушчы. Не шмат знойдзеш такіх месцаў для адпачынку, як тут, каля блакітнай жамчужыны Стаўбцоўшчыны.

25t

СЁЛЕТНІ ГОД з юбілейнай адзнакай для ўсіх, хто захапляецца родным словам Коласа, – 135-й гадавінай з дня нараджэння народнага песняра. І зразумела, многіх прыцягнуць коласаўскія мясціны, калыханка яго натхнення. Акінчыцы, Альбуць, Мікалаеўшчына, Смольня, Ласток. З усяго свету сюды, дзе сцежкі песняра, прыязджаюць людзі. «Мой родны кут, як ты мне мілы!» – гэтыя натхнёныя радкі заўсёды гучаць, як песня, як гімн роднай зямлі. Усе музейныя аб’екты коласаўскага шляху з’яўляюцца сведкамі гісторыі нашага краю, важнейшымі элементамі нацыянальнай культуры. Экскурсанты пакідаюць гэтыя мясціны з незабыўнымі ўражаннямі. І ў кнігах запісаў – словы ўдзячнасці гасцей, натхнёных убачаным і пачутым, захапленне ад нашых краявідаў, пашана да беларускага слова, слова Коласа.

25r

«ПАНСКІ МАЁНТАК» –турыстычны комплекс, размешчаныў рэстаўрыраваных будынках былой сядзібы Лэнскіх у вёсачцы Сула. Усё тут дыхае даўніной, аднак жа створаны і сучасны камфорт для наведвальнікаў. Хочаце прамчацца ў карэце, запрэжанай рысакамі, а можа, з верталёта агледзець навакольныя мясціны, паспрабаваць стравы нацыянальнай кухні? Калі ласка! Нездарма тут наладжваюцца разнастайныя імпрэзы, фестывалі, конкурсы, прыязджаюць госці здалёку і зблізку.

Пр

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *