Навіны з райбальніцы

Медыцына Нумары

РАЦЫЯНАЛЬНА – ЗНАЧЫЦЬ ЭКАНОМНА

Кошт аднаго ложка-дня ў стацыянары цэнтральнай раённай бальніцы складае 55 рублёў з лішкам. Нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на ахову здароўя ў мінулым годзе на аднаго жыхара раёна склаў 280 рублёў. Дзейнасць медыцынскай установы ажыццяўляецца ў строгім кантролі за рацыянальным выкарыстаннем фінансавых сродкаў.

Апраўдала сябе ўкаранёная ў 2015 годзе хірургія «аднаго дня». У выніку амаль на 40 працэнтаў павялічылася колькасць выкананых амбулаторных малаінвазійных аператыўных умяшальніцтваў. У 2016 годзе іх праведзена 126.

У працэсе разгляду знаходзіцца пытанне аб магчымай рэарганізацыі ў будучым Рубяжэвіцкай участковай бальніцы – з прапановай перапрафілявання гэтай сельскай лячэбна-прафілактычнай установы ў амбулаторыю з дзённым стацыянарам. Так як абмяркоўваецца і прапанова аб адкрыцці на базе міжраённага скурна-венералагічнага аддзялення паліатыўных палат.

 

БУДЗЕ СВАЯ ВОДАЛЯЧЭБНІЦА

Развіваючы новыя віды паслуг, цэнтральная раённая бальніца закупіла інвентар і неабходныя будаўнічыя матэрыялы для абсталявання водалячэбніцы. Плануецца, што ўжо ў бягучым годзе з’явіцца такое новае аддзяленне ў райбальніцы для аказання паслуг насельніцтву.

У планах бягучага года і развіццё новых методык лячэння ў флебалогіі з укараненнем лазернага лячэння варыкозу.

У 2016 годзе таксама было ажыццёўлена нямала новых праектаў. У ліку іх і сучасныя метады лячэння ў фізіятэрапеўтычным аддзяленні – імпульсная магнітатэрапія з выкарыстаннем магнітнай кушэткі «Калібры-эксперт».

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *