Навука бяспекі

Адукацыя Нумары

Штогод вучні ўстаноў адукацыі раёна спаборнічаюць у веданні правілаў бяспечных паводзін на дарозе. У адну з субот лютага сярэдняя школа № 2 прыняла ўдзельнікаў 12 раённай алімпіяды па правілах дарожнага руху. З пажаданнямі поспехаў звярнуліся да вучняў начальнік аддзела Дзяржаўтаінспекцыі РАУС Дзмітрый Воранаў і намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ірына Язвінская.

Школьнікі дэманстравалі свае веды пры індывідуальным рашэнні білетаў, а таксама падчас каманднага рашэння сітуацыйных задач па Правілах дарожнага руху. У творчым конкурсе «Дзеці Мінскай вобласці – за дарогі без аварый!», які праводзіўся асобнай намінацыяй, каманды прадставілі журы сэлфі-відэа па правільных паводзінах на дарозе. Як найбольш арыгінальныя і змястоўныя адзначаны работы Нававёскаўскай СШ, Аталезскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа, СШ № 2, гімназіі № 1, Рубяжэвіцкай СШ, Старасвержанскай СШ.

Падчас правядзення алімпіяды для вучняў быў арганізаваны прагляд тэматычных відэаролікаў. Педагогі дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі правялі майстар-класы.

Веды вучняў ацэньвала журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі аддзела Дзяржаўтаінспекцыі, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Лепшымі ў індывідуальным заліку былі прызнаны вучні Любкаўшчынскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа Уладзімір Янскі і Паліна Хвіцько, вучань СШ № 2 Валянцін Паплаўскі.

Першае месца прысуджана Любкаўшчынскаму ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа, другое – Рубяжэвіцкай СШ, трэцяе – сярэдняй школе № 3.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі ў падарунак аўтарскія святлоадбівальныя элементы, зробленыя рукамі вучняў Старадарожскага раёна і перададзеныя нам у рамках абласнога марафону дабра і бяспекі «Флікер-старт». Пры садзейнічанні аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Дзяржаўтаінспекцыі РАУС, раённага камітэта БРСМ пераможцы 12-й раённай алімпіяды па Правілах дарожнага руху ўзнагароджаны граматамі і каштоўнымі падарункамі.

Таццяна ГРАМЫКА,метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *