Спартыўная панарама

Нумары Спорт

НЕ АДСТАЛІАД БОЛЬШ ВОПЫТНЫХ

На рэспубліканскіх спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы на прызы газеты «Спартыўная панарама» сярод вопытных спартсменаў належна праявілі сябе і нашы юніёры. Кірыл Борыс, уключаны ў састаў каманды Мінскай вобласці, пастараўся, каб лёгкаатлеты Міншчыны выступілі дастойна. У эстафетным бегу 4х400 метраў Кірыл паспяхова адолеў сваю дыстанцыю і разам з сябрамі па камандзе радаваўся другому прызавому месцу.

Не падвялі таварышаў і трэнера Анатоля Турчановіча Дзмітрый Казацкі, Юрый Марцінкевіч, Аліна Навіцкая. З Магілёва ўсе прыехалі з добрым настроем, юныя спартсмены не адсталі ад больш спрактыкаваных.

 

У ЗНАЁМАЙ ЗАЛЕ

Спартыўны манеж па вуліцы Каліноўскага ў Мінску добра знаёмы нашым лёгкаатлетам. І цяпер яны зноў прыехалі, каб праявіць сваё ўменне ў спаборніцтвах першынства вобласці сярод юнакоў і дзяўчат 2002-2003 гадоў нараджэння. І юныя стаўбчане, як і раней, вяртаюцца з медальнымі заваёвамі.

Іван Каваленка паказаў найлепшы вынік у сектары па скачках, у даўжыню – ён пераможца, у трайным – другое месца. Побач на п’едэстале гонару стаяў Іван Багдановіч, які стаў трэцім у скачках у даўжыню.

Два медалі ў Вадзіма Хмеля – за другое месца ў бегу на 60 метраў і за трэцяе – на 400 метраў. Карына Татэвасян у забегу дзяўчат на 400-метровай дыстанцыі заняла трэцяе месца. Мацвей Папулін спецыялізуецца ў бегу на сярэднія дыстанцыі. Двухкіламетроўка з перашкодамі не стала яму перашкодай да другога прызавога месца. У камандным заліку зборная Стаўбцоўскага раёна зноў трапіла ў пяцёрку мацнейшых.

Спартыўным тэрмінам, укатваюцца нашы лёгкаатлеты ў новы спартыўны сезон нядрэнна. Наперадзе матчавая сустрэча юных спартсменаў Беларусі, Расіі і Прыбалтыкі.

Ф. ФЯДОТАЎ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *