У нашым раёне працягваецца рост колькасці выяўленых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Асноўнымі спосабамі заражэння застаюцца палавы шлях (80 працэнтаў інфіцыраваных) і ін’екцыйнае ўжыванне наркатычных сродкаў.
Асноўная колькасць ВІЧ-інфіцыраваных зарэгістравана ў дзвюх сацыяльных групах: асобы без пэўнага роду дзейнасці і рабочыя. 33 працэнты складаюць асобы, якія жывуць у грамадзянскім шлюбе, 20 працэнтаў – хто не знаходзіцца ў шлюбе, і 40 працэнтаў – разведзеныя.
Вакцына ад ВІЧ-інфекцыі пакуль не распрацавана. Таму на сучасны момант толькі прафілактыка ВІЧ-інфекцыі адносіцца да самага дзейснага спосабу барацьбы з гэтай небяспечнай хваробай. Абарона ад ВІЧ/СНІД у пераважнай большасці выпадкаў залежыць ад паводзін і ладу жыцця самога чалавека.
Для ўласнай бяспекі неабходна: захоўваць вернасць у шлюбе, не ўжываць наркотыкаў, карыстацца толькі асабістымі прадметамі гігіены, патрабаваць прымянення стэрыльнага інструменту ў розных установах і ўстановах аховы здароўя; касметычныя працэдуры (татуіроўкі, пірсінг, манікюр, педыкюр) праводзіць толькі ў спецыяльных установах, якія маюць ліцэнзію на іх правядзенне.
Ірына ПЯТРОВІЧ,загадчыца аддзела эпідэміялогіі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі