Веснавы юбілейны настрой

Ахова правапарадку Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

04e

У райаддзеле міліцыі, які сёння адзначае 100-годдзе беларускай міліцыі, нароўні з мужчынамі нясуць службу і жанчыны. Іх зброяй у ахове правапарадку, барацьбе са злачыннасцю выступаюць і выключна жаночыя сродкі, такія як прыгажосць, усмешка, абаяльнасць.

У ліку вопытных супрацоўніц, якія цесна працуюць з моладдзю, – старшы інспектар групы кадраў Ала Сцефановіч (на здымку ў цэнтры) і начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Юлія Белавусава (на здымку справа). Кожная з іх на сваім адказным участку праяўляе прафесіяналізм, высокую выканальніцкую дысцыпліну, уменне працаваць з людзьмі і, у выніку, заслужыла аўтарытэт у калектыве. Сярод перспектыўных маладых супрацоўніц называюць у райаддзеле міліцыянера-канваіра ізалятара часовага ўтрымання Крысціну Коржык. Крысціна завочна займаецца на пятым курсе Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

(Святочны выпуск, прысвечаны 100-годдзю беларускай міліцыі, чытайце на 10 і 11 старонках).

Пр

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *