Смачна, апетытна. І аздоблена прыгожа. Гэта аб прадукцыі Стаўбцоўскага мясакансервавага камбіната. Вырабы мясаперапрацоўшчыкаў са Стоўбцаў карыстаюцца вялікай папулярнасцю і далёка за межамі раёна, пастаўляюцца на экспарт. Асвойваюцца новыя віды прадукцыі, тым самым павышаецца канкурэнтаздольнасць. Адным словам, відавочны плён творчай працы калектыву.
На прадпрыемстве, якое ўзначальвае Рамуальда Браніславаўна Бурдукевіч, большую палову калектыву складаюць жанчыны. І працуюць яны зладжана, умела, смела можна сказаць: сапраўдныя гаспадыні. ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва сярод працоўных калектываў, і яго фатаграфія занесена на раённую Дошку гонару.
На здымку: ёсць чым аздобіць святочны стол – багата пачастункаў на выбар.
Пр
Фота Васіля ЗЯНЬКО