Руплівіцы «Вялікага Двара»

Нумары Сельская гаспадарка

Працаўнікі ААТ «Вялікі Двор», якое ўзначальвае заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Вольга Луцык, адзіная ў раёне жанчына-кіраўнік у сельскагаспадарчай галіне, з году ў год дабіваюцца высокіх паказчыкаў у вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Спецыялісты гаспадаркі ў ліку першых пачалі ўкараняць прагрэсіўныя тэхналогіі, пабудавалі жывёлагадоўчыя памяшканні пад беспрывязное ўтрыманне дойнага статка і зманціравалі даільную залу. Велікадворскія хлебаробы – бясспрэчныя лідары ў раёне па ўраджайнасці не толькі збожжавых культур, а і цукровых буракоў. Гаспадарка ў ліку буйных пастаўшчыкоў малака, рэнтабельнасць якога склала летась 56,9 працэнта. У мясных справах жывёлаводы займаюць лідзіруючую пазіцыю. Па выніках работы за мінулы год таварыства стала прызёрам па вытворчасці малака і мяса.

Вольга Аляксееўна – выдатны арганізатар. Дзякуючы яе ўменню згуртаваць і павесці за сабою людзей і дасягаюцца добрыя вынікі. Ёй прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Стаўбцоўскага раёна». Энергічная, поўная сіл, Вольга Луцык на працягу сарака пяці гадоў нязменна кіруе калектывам шчырых і сумленных работнікаў, трэцюю частку якога складаюць жанчыны.

Сярод маладых яшчэ ў страі нямала ветэранаў працы, з якімі дырэктар пачынала сваю дзейнасць. Ардэнаносец Лілія Раманейка сорак шэсць гадоў прысвяціла працы ў жывёлагадоўчай галіне і зараз шчыруе памочнікам брыгадзіра МТФ «Асіпаўшчына». Галоўны эканаміст Ала Полацкая і намеснік галоўнага бухгалтара Тамара Францкевіч звыш трыццаці гадоў сумленна рупяцца ў канторы гаспадаркі і неаднойчы былі ўшанаваны. У бухгалтара Клаўдзіі Мядзведзь таксама багаты стаж работы. Жанчына прыехала ў таварыства з Гомельскай вобласці пасля трагедыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. У Клаўдзіі Міхайлаўны чацвёра дзяцей. Столькі ж дзетак і ў Тамары Кацяж, якая пачынала цялятніцай, а цяпер працуе дыспетчарам разам са Святланай Тарабэш – таксама шматдзетнай маці. Па трое дзяцей нарадзілі і выхавалі бухгалтар Ганна Чатырка, повар Марыя Скачко, аператары машыннага даення Таццяна Ціменка і Людміла Марзалюк. Дарэчы, Людміла Іванаўна мясцовая і рупіцца даяркай не адно дзесяцігоддзе.

Дваццаць гадоў назад прыехала ў таварыства з Казахстана Вікторыя Райская. Вікторыя Валер’еўна – жанчына камунікабельная, і работнікі гаспадаркі ўжо не першы год выбіраюць яе старшынёй прафсаюзнага камітэта, а асноўная яе работа – бухгалтар-касір. Вылучаюцца стараннасцю і сумленна выконваюць свае абавязкі загадчыца склада Наталля Аўчарэнка, загадчыца сталовай Галіна Яновіч, бухгалтар Ірына Стэльмах і сакратар Людміла Марзалюк. Дастойны пахвалы за штодзённую нялёгкую працу аператары машыннага даення Наталля Хмель, Наталля Мяшок, Алена Швагерус, Ірына Гудзь, Вольга Дабрыян, жывёлаводы Ірына Смецюх, Наталі Маісеева і Юлія Касякова. Усе вышэйназваныя жанчыны, а некаторыя з іх ужо і бабулі, заслугоўваюць самых высокіх слоў удзячнасці – як маці і як працаўніцы.

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *