За шчырую працу

Нумары Сельская гаспадарка

На свяце працы былі адзначаны падзячнымі пісьмамі абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу брыгадзір МТФ «Слабодка» ААТ «Радзіма Дзяржынскага» Людміла Хмыль і жывёлавод МТФ «Барок» ААТ «Дзераўное» Валянціна Левіна. Людміла Міхайлаўна – работнік з немалым стажам, вывела вытворчае падраздзяленне на перадавыя пазіцыі ў таварыстве. Валянціна Дзмітрыеўна звыш дваццаці пяці гадоў рупіцца ў жывёлагадоўлі і дасягае высокіх паказчыкаў. Узнагароды таксама атрымалі: токар ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» Мікалай Бабовік, інжынер па ахове працы Стаўбцоўскага філіяла ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» Дзмітрый Бандаровіч і грузчык ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» Юрый Клімовіч.

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *