У белых халатах

Адукацыя Нумары

У сярэдняй школы № 3 і цэнтральнай раённай бальніцы наладжана цеснае супрацоўніцтва з мэтай прафарыентацыі вучняў. Гэты праект ажыццяўляецца ў рамках работы інавацыйнай пляцоўкі «Укараненне мадэлі дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў ва ўмовах узаемадзеяння ўстаноў агульнага сярэдняга і профільнага навучання, сям’і і соцыуму».

Па ініцыятыве бацькоў, у прыватнасці, Алены Іванаўны Юрчанка, маці вучня 7 «В» класа Уладзіслава, якая працуе вядучым эканамістам планава-эканамічнага аддзела цэнтральнай раённай бальніцы, і галоўнай медыцынскай сястры Святланы Высоцкай, вучні 7 «В» класа разам з класным кіраўніком наведалі аддзяленні райбальніцы.

Старшая медыцынская сястра стаматалагічнага аддзялення Наталля Быліновіч арганізавала для дзяцей правядзенне інфармацыйнай гадзіны-экскурсіі па трох накірунках: наведванне аддзялення пералівання крыві, стаматалагічнага аддзялення і аддзялення хуткай дапамогі.

Загадчыца аддзялення пералівання крыві ўрач-трансфузіёлаг Ірына Пярхальская ў форме дыялогу-гульні расказала аб кампанентах крыві, асаблівасцях правядзення агульнага аналізу і біялагічнага даследавання крыві, групах крыві і аб працэсе яе пералівання. Вучні з вялікай цікавасцю назіралі працэс забору донарскай крыві. Да іх была данесена інфармацыя аб папярэджанні захворванняў, аб неабходнасці авалодваць навыкамі вядзення здаровага ладу жыцця.

У стаматалагічных кабінетах мы даведаліся аб сучасных тэхналогіях абязбольвання і лячэння зубоў. У зубапратэзнай лабараторыі пазнаёміліся з тым, як адбываецца пратэзаванне зубоў, з асаблівасцямі работы зубнога тэхніка.

У аддзяленні хуткай дапамогі вучні даведаліся, як прымаюцца званкі на выклік хуткай дапамогі, назіралі за прыёмам пацыента ў прыёмным аддзяленні.

Вельмі прыемным было наведванне фітабара. Медыцынская сястра-дыетолаг Аляўціна Сянькевіч пачаставала вучняў кіслародным кактэйлем, расказала аб яго саставе і каштоўнасцях для арганізма.

У працэсе экскурсіі некалькі вучняў выказаліся звязаць будучую прафесію з медыцынай. Алена Юрчанка і Наталля Быліновіч данеслі да вучняў інфармацыю, што цэнтральная раённая бальніца можа даць мэтавае накіраванне для паступлення ў медыцынскія ўстановы краіны. Вучням падарылі брашуры і памяткі па прафілактыцы захворванняў.

Алена НАВУМОВІЧ,класны кіраўнік 7 «В» классаСШ № 3



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *