Нашы кантактныя тэлефоны: 5-44-47, 5-33-63, SMS – 8-029-663-54-05

На сувязі - рэдакцыя Нумары

6_images-stories-_news0313-5789-199x149Жыхары вёскі Варнавугал маюць такую праблему: іх вуліца да канца не грэйдзіруецца і не ачышчаецца, заўсёды застаецца «хвост» з кіламетр.

Жыхары вуліцы Цэнтральнай у  Стоўбцах патэлефанавалі са сваім клопатам – у кватэрах №№ 28, 29 і іншых дома № 2-б няма гарачай вады.

Па крытычных выступленнях газеты ў папярэдніх нумарах аператыўна зрэагавалі кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў.

Дырэктар аб’яднання камунальных службаў Д. В. Шкляр адказвае на пытанне наконт нізкай тэмпературы ў кватэрах у пасёлку Меліяратараў: «Дамы №№ 1 і 4 па вуліцы Ніўнянскай не знаходзяцца на абслугоўванні УП «Стаўбцоўскае АКС». Ацяпленне спажыўцам падаецца ад цэнтральнай кацельні аграгарадка Дзераўная. Да дамоў ацяпленне было пададзена ў поўным аб’ёме, аднак жыльцы самастойна не змаглі адрэгуляваць падачу цепланосьбіта ў кватэры, з чым звярнуліся ў Стаўбцоўскае АКС 05.11.2013 г. Рэгуляванне сістэмы ацяплення было выканана своечасова».

Старшыня Дзераўнянскага сельвыканкама Т. І. Босая даслала адказ, у якім паведамляецца, што асвятленне ў аграгарадку Дзераўная па вуліцы Стараніўнянская адноўлена 27.01.2014 г.

Старшыня Шашкоўскага сельвыканкама С. Р. Якаўлева паведаміла, што матэрыял аб дрэнным стане дарогі ад Аталезі да Зуберава пераадрасаваны для разгляду і рэагавання кіраўніцтву ДРБУ № 135, даны ўчастак дарогі знаходзіцца на абслугоўванні гэтай дарожнай арганізацыі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *