Маладое папаўненне

Ахова правапарадку Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

04s

Свежыя маладыя сілы са спартыўным і армейскім вопытам, дыпломамі прэстыжных ВНУ ўліліся пасля праходжання падрыхтоўкі ў цэнтры павышэння кваліфікацыі МУС Рэспублікі Беларусь у падраздзяленні райаддзела міліцыі.

Найбольш абнавілася за апошні год аддзяленне патрульна-паставой службы, і некаторыя з маладых супрацоўнікаў гэтага аддзялення, як, да прыкладу, міліцыянер Іван Бельскі, па выніках работы за 2016 год былі прызнаны сярод лепшых. У Івана, як і ў яго маладога калегі Аляксея Каваленкі, за плячыма служба ва ўнутраных войсках. Абое мараць паступаць вучыцца, стаць афіцэрамі. Іван Бельскі заваяваў першае месца на абласных спаборніцтвах па службовым шматбор’і, на якіх прадстаўляў райаддзел разам з Андрэем Ляйко (у міліцыю ён прыйшоў пасля заканчэння БДАТУ). І Андрэю таксама ёсць чым пахваліцца на першым годзе службы, таму што па выніках аператыўна-службовай дзейнасці адзначаны Граматай кіраўніцтва УУС Мінаблвыканкама.

Дзмітрый Лобка (выпускнік БНТУ) прыступіў да абавязкаў участковага інспектара міліцыі на тэрыторыі Рубяжэвіцкага сельсавета. Яго настаўнік Павел Карніцкі – адзін з найбольш вопытных участковых раёна.

Служаць у райаддзеле цёзкі Багдановічы – Вадзім Міхайлавіч і Вадзім Генадзьевіч. Вадзім Генадзьевіч займаецца армейскім рукапашным боем, ён выхаванец клуба «Абаронца Айчыны» і ўключаны ў трэнерскі састаў клуба.

У райаддзеле цяпер праходзяць практыку курсанты 3-5 курсаў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь: Аляксандр Місюра, Алег Супрановіч, Максім Нагорны, Яўген Клімовіч, Вадзім Ключнік. Усе яны выказалі задаволенасць праходжаннем практыкі, плануюць вярнуцца ў райаддзел працаваць. Алег Супрановіч, як і яго бацька Уладзімір Міхайлавіч, хацеў бы несці службу ў аддзеле ДАІ.

Кожны год напрыканцы студзеня ў райаддзеле праходзіць Дзень адкрытых дзвярэй для вучняў 11-х і 9-х класаў школ раёна.  

НА ЗДЫМКУ: з маладым папаўненнем – часова выконваючы абавязкі на пасадзе намесніка начальніка райаддзела па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Уладзімір Кудрэвіч (у цэнтры).

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *