На баявым пасту

Ахова правапарадку Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

04a

ТЭЛЕФОН 102

У аператыўна-дзяжурнай службе заступіў на чарговае дзяжурства штатны нарад. У старшага інспектара-дзяжурнага Андрэя Васіна стаж міліцэйскай службы ў розных падраздзяленнях складае 19 гадоў, памочніка дзяжурнага Віталя Ермака – 16 гадоў, міліцыянера-вадзіцеля Андрэя Язвінскага – 11 гадоў. У сярэднім за суткі на нумар 102 паступае два дзясяткі паведамленняў, больш – у выхадныя і святочныя дні. На ўчыненыя злачынствы выбывае следча-аператыўная група, на адміністрацыйныя правапарушэнні і іншыя супрацьпраўныя дзеянні – група хуткага рэагавання.

МАРШРУТЫ ПАТРУЛЯВАННЯ

На дарогах раёна на маршрутах патрулявання працуюць экіпажы ДАІ. Іх матэрыяльна-тэхнічная база – на сучасным узроўні, што дазваляе забяспечваць бяспеку і кантроль дарожнага руху. На здымку – старшы інспектар дарожна-патрульнай службы Дзмітрый Яўсейчык і інспектар Аляксандр Дземідовіч. У аддзеле ДАІ служаць таксама Дзмітрый Кудрэвіч, Дзмітрый Давыдоўскі, якія прыйшлі з аховы і асвоілі спецыфіку работы дарожнага інспектара. Спасцігае службу і моладзь – Аляксей Славінскі, Аляксей Цярэшка, а таксама Вадзім Паноцкі і Уладзімір Крэнь – прадаўжальнікі справы сваіх бацькоў, якія звольніліся ў запас.

АПЕРАТЫЎНАЯ РАБОТА

Баявы настрой у аддзяленні крымінальнага вышуку, якое даверана ўзначаліць маладому супрацоўніку Аляксандру Куракевічу. У свой час ён закончыў ліцэйскі клас СШ № 2 г. Стоўбцы, паступіў у Акадэмію МУС. У мінулым годзе прыйшоў пасля вучобы ў акадэміі і Дзяніс Недзень. На месцы дапамог яму ўнікнуць у работу оперупаўнаважанага Аляксандр Бадун. А оперупаўнаважаны Міхаіл Турко, прызначаны на гэтую пасаду ў снежні 2016 года, чэрпае веды з ранейшых месцаў службы: быў участковым інспектарам, працаваў у дазнанні, інспекцыі па справах непаўналетніх. Любіць актыўны адпачынак, рыбалку.

Калектывам аддзялення раскрываецца каля 70 працэнтаў злачынстваў, што вышэй сярэднеабласнога паказчыка.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *