Як сябе паводзіць у выпадку з’яўлення «вялікай вады»

Навіна дня РАНС інфармуе

Жыхарам прыватных дамоў неабходна вызначыць, дзе можа з’явіцца вада і па якім кірунку яна можа пайсці. Тэрыторыю вакол дома трэба ачысціць ад снегу і лёду. Лёд, які можа перашкодзіць праходжанню вады, – разбіць. Ачысціць дрэнажныя і сцёкавыя канаўкі ад смецця, галінак, лёду, назапашаных за зіму. А пры неабходнасці, наадварот, збудаваць з падручных матэрыялаў самыя простыя перашкоды для вады. Варта вызваліць падвальныя памяшканні (склеп) ад прадуктаў харчавання і іншых каштоўнасцяў, якія могуць пацярпець у выпадку падтаплення, прыбраць з падворка рэчы. У падтопленых памяшканнях нельга карыстацца электрапрыборамі, уключаць асвятленне.

Калі дом трапляе ў зону падтаплення, неабходна перанесці каштоўныя і патрэбныя вам рэчы на гарышча або верхнія паверхі, падрыхтавацца да эвакуацыі: узяць з сабой грошы, дакументы, сабраць неабходную вопратку, прадукты харчавання. Пры неабходнасці прадугледзець вываз дамашняй жывёлы з зоны затаплення. Аказаць пры магчымасці дапамогу састарэлым, суседзям. Пры паведамленні аб эвакуацыі і калі вы будзеце пакідаць дом, адключыце газ і электрычнасць.

Калі вы не ў стане пакінуць зону падтаплення, да прыбыцця дапамогі варта заставацца на верхніх паверхах, гарышчах, дахах, дрэвах, узвышшах і арганізаваць падачу сігналаў выратавальнікам з дапамогай сцягоў, паходняў, святла ліхтара. Калі мясцовасць знаёмая і глыбіня вады нязначная, то можна дайсці да будынка, які ўзвышаецца над вадой на незатопленых участках сушы. Калі вы знаходзіцеся ў зоне, якая хутка затапляецца, то неабходна даць сігнал выратавальнікам. Калі іх няма, то павольна перасоўвацца па вадзе, пажадана мацаць глыбіню шастом ці палкай.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *