Падведзены вынікі работы за 2016 год

Нумары У райвыканкаме

У мінулым годзе Стаўбцоўскім раёнам забяспечана выкананне асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна. З пяці даведзеных мэтавых паказчыкаў выкананы чатыры: па экспарце тавараў і экспарце паслуг, па прыцягненні замежных інвестыцый на чыстай аснове і колькасці працаўладкаваных грамадзян на створаныя новыя рабочыя месцы за кошт з’яўлення новых прадпрыемстваў і вытворчасцяў. Не забяспечаны прагнозны паказчык па прыцягненні інвестыцый у асноўны капітал за кошт замежных крыніц.

У райвыканкаме адбылося чарговае пасяджэнне, на якім было разгледжана пытанне «Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту Стаўбцоўскага раёна за 2016 год».

З поўным аналізам сітуацыі, якая склалася ў раёне, выступіла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Баніфацыеўна Пашкевіч.

– Знешнегандлёвы абарот тавараў за 2016 год, як было зазначана, склаў па раёне 63,7 мільёна долараў ЗША , ці 160% да ўзроўню 2015 года, у тым ліку экспарт тавараў – 40,6 мільёна долараў ЗША, ці 273%, імпарт – 23,1 мільёна долараў ЗША, ці 92,7%. Атрымана станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі ў памеры 17,5 мільёна долараў ЗША.

Экспарт тавараў без уліку арганізацый, падначаленых рэспубліканскім органам дзяржкіравання, склаў за 2016 год 38,9 мільёна долараў ЗША, ці 295,8%, пры даведзеным прагнозным паказчыку 108,5%. Экспарт паслуг без уліку арганізацый, падначаленых рэспубліканскім органам дзяржкіравання, склаў 1,4 мільёна долараў ЗША, ці 140,1% (пры заданні 105,8%). Імпартавана паслуг на 236,6 тысячы долараў ЗША.

У 2016 годзе арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці на інвестмэты накіравана 46,3 мільёна рублёў – заданне па аб’ёме будаўніча-мантажных работ не выканалі ДБУП «ПМК-233», ААТ «Рубяжэвічы», СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс», ААТ «Агранёманскі».

У 2016 годзе па Стаўбцоўскім раёне ўведзена 16 851 кв. м жылля (пры заданні 15 500 кв. м).

Рознічны гандаль у раёне здзяйсняюць 462 гандлёвыя аб’екты. У аб’ёме рознічнага тавараабароту арганізацый гандлю раёна 23,1% займае продаж тавараў Стаўбцоўскім райспажыўтаварыствам. Удзельная вага продажаў харчовых тавараў у тавараабароце райспажыўтаварыства – 85,4%, нехарчовых тавараў –14,6%.

«У ліку галоўных крытэрыяў паляпшэння ўзроўню жыцця з’яўляецца павелічэнне ўзроўню зарплаты», – адзначыла Ірына Пашкевіч.

Намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата работнікаў арганізацый раёна за 2016 год склала 619,3 тысячы рублёў, што на 6% больш, чым у 2015 годзе.

У 2016 годзе працаўладкаваны 94 чалавекі на створаных новых прадпрыемствах.

У цэлым па раёне сем арганізацый па выніках работы за 2016 год атрымалі чыстыя страты: ЗМФУП «Медыцынскі цэнтр «Новое зрение», РУП «Навасвержанскі лесазавод», сельскагаспадарчы філіял «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс», УП «ПМК-233» УП «Мінскаблсельбуд», філіял Аўтапарк № 17″ ААТ «Мінаблаўтатранс», ААТ «Вішнявецкі-агра», філіял «Стаўбцоўскае бюро падарожжаў і экскурсій» СДУП «Гасцінічны комплекс «Арбіта».

Дэбіторская запазычанасць у арганізацый раёна на 1 студзеня 2017 года складала 41,9 мільёна рублёў, крэдыторская – 125,3 мільёна рублёў. За 2016 год у даход бюджэту раёна з улікам сродкаў, якія перадаваліся з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў, паступіла 59985,5 тысячы рублёў, што складае 99,8% гадавого плана.

Па расходах бюджэт раёна выкананы ў суме 59777,6 тысячы рублёў, што складае 99,5% гадавога плана. Прафіцыт бюджэту склаў 208,4 тысячы рублёў.

У сваім рашэнні Стаўбцоўскі райвыканкам зацвердзіў канкрэтныя мерапрыемствы, накіраваныя на эфектыўную работу па выкананні сацыяльна-эканамічных паказчыкаў у 2017 годзе.

Падрыхтавала Нэлі АСТРЭЙКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *