Зберагчы жыццё

Нумары У райвыканкаме

У райвыканкаме адбылося пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы, на якім было абмеркавана важнае пытанне – аналіз дэмаграфічнай сітуацыі за 2016 год. Увага была скіравана на праблему зніжэння смяротнасці па кіруемых прычынах і прафілактыку суіцыдаў.

Па гэтых пытаннях даведку зрабіў урач псіхіятр-нарколаг Сяргей Карэлін. У мінулым годзе ў структуры агульнай смяротнасці па раёне на чацвёртае месца выйшла смяротнасць ад траўмаў і атручэнняў. У выніку 45 чалавек пайшлі з жыцця. Самая высокая смяротнасць ад знешніх прычын у райцэнтры – 11 чалавек, у Старасвержанскім сельсавеце – сем чалавек, у Заямнаўскім сельсавеце – шэсць чалавек, Літвенскім – пяць.

Было адзначана, што павялічыліся выпадкі гібелі людзей на пажарах: у 2016 годзе ў нашым раёне прапалі ў агні пяць чалавек. Восем чалавек загінулі ў дарожна-транспартных здарэннях, з двума адбыліся смяротныя выпадкі на вадзе. У мінулым годзе было пяць смяротных атручэнняў этылавым спіртам – усе людзі працаздольнага ўзросту. Адбыліся два выпадкі вытворчага траўматызму са смяротным зыходам. У 2016 годзе ўчынена 11 суіцыдаў, з іх 10 – людзі працаздольнага ўзросту. Быў зроблены аналіз прычын самагубстваў: сямейна-бытавыя, нявыплата крэдытаў, даўгі, надуманыя праблемы са здароўем, бытавая неўладкаванасць, асацыяльны лад жыцця, злоўжыванне алкаголем. З пачатку бягучага года ў нашым раёне зарэгістравана ўжо шэсць суіцыдаў.

Прадстаўнікі розных ведамстваў выказвалі занепакоенасць такой статыстыкай, дзяліліся сваімі прапановамі па актывізацыі прафілактычнай работы ў гэтым накірунку. Медыцынскія работнікі бачаць неабходнасць пашырэння міжведамаснага ўзаемадзеяння паміж цэнтральнай раённай бальніцай, установамі культуры, адукацыі, спорту, турызму, сродкамі масавай інфармацыі, грамадскімі аб’яднаннямі па прафілактыцы наркаманіі, алкагалізму, траўматызму. Была выказана прапанова арганізаваць навучанне кіраўнікоў і спецыялістаў прадпрыемстваў і арганізацый формам і метадам работы па фарміраванні здаровага ладу жыцця. Ёсць неабходнасць у арганізацыі сустрэч насельніцтва раёна з псіхолагамі, свяшчэннаслужыцелямі па прафілактыцы суіцыдаў і іншых негатыўных з’яў, звязаных з залежнасцямі. Медыкі чакаюць дапамогі кіраўнікоў арганізацый у забеспячэнні кантролю за праходжаннем медаглядаў, а таксама ўмовамі працы работнікаў. Быў выказаны заклік абменьвацца інфармацыяй аб грамадзянах, паводзіны якіх выклікаюць пагрозу ажыццяўлення падпалаў і стварэння іншых няшчасных выпадкаў, у тым ліку аб тых асобах, якія стаяць на прафілактычным уліку па гэтых прычынах. У лік прафілактычных мер унесена практыка правядзення рэйдаў інспектараў Дзяржаўтаінспекцыі, урача-нарколага з мэтай праверкі правядзення перадрэйсавых аглядаў вадзіцеляў у арганізацыях. Выказана прапанова забяспечыць выяўленне работнікаў, якія злоўжываюць алкаголем, і дастаўку іх на кансультацыю да ўрача-нарколага з далейшым дынамічным назіраннем і лячэннем, у тым ліку і за сродкі прадпрыемстваў. Застаецца актуальнай далейшая практыка работы з сем’ямі, дзе бацькі злоўжываюць алкаголем. І надалей будзе развівацца ананімная наркалагічная дапамога насельніцтву раёна. Будзе працягнута сумесная работа з РАУС па накіраванні ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі асоб, якія злоўжываюць алкаголем і адмаўляюцца ад лячэння. Больш шырока павінна быць размешчана інфармацыя аб рабоце раённых і абласных тэлефонаў даверу, службаў экстраннай псіхалагічнай і наркалагічнай дапамогі, у тым ліку і на разліковых лістах па аплаце жыллёва-камунальных паслуг. Асаблівая ўвага павінна быць нададзена асобам з групы рызыкі ўчынення суіцыдаў, у першую чаргу да непрацуючых мужчын працаздольнага ўзросту, схільных да ўжывання алкаголю, якія пражываюць у сельскай мясцовасці і не знаходзяцца на ўліку ў псіхіятра ці нарколага. Запланавана правядзенне навучальных семінараў, курсаў для псіхолагаў і сацыяльных педагогаў устаноў адукацыі па пытаннях прафілактыкі суіцыдаў.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *