Дзень прафілактыкі

Медыцына Нумары

На базе Коласаўскай сярэдняй школы прайшоў першы ў гэтым годзе дзень прафілактыкі негатыўных з’яў у маладзёжным асяроддзі. Удзел у ім узялі спецыялісты аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, сацыяльна-педагагічнага цэнтра, інспекцыі па справах непаўналетніх райаддзела міліцыі, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і тэрытарыяльнага цэнтра, а таксама настаяцель каталіцкай парафіі г. Стоўбцы.

Мэтай дзён прафілактыкі, якія ўжо сталі на Стаўбцоўшчыне традыцыйнымі, з’яўляецца папярэджанне сацыяльна-негатыўных з’яў сярод падлеткаў, залежнасцяў, матывацыя на ўсталяванне здаровага ладу жыцця і фарміраванне духоўных каштоўнасцяў. З вучнямі Коласаўскай школы былі праведзены заняткі з элементамі трэнінгу, адкрыты дыялог, гутаркі, у тым ліку святара.

Арганізатары мерапрыемства разлічваюць на тое, што ва ўсіх падлеткаў сфарміруецца адказнасць за ўласнае здароўе і жыццё, у якім не месца захворванням, правапарушэнням і антыграмадскім учынкам.

Ала ШЫДЛОЎСКАЯ, валеолаг раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *