Свержанская рабінзанада

Нумары Стаўбцоўшчына - родны край

19g

Зіма ў гэтым годзе напрыканцы сцюдзёнай пары не сваволіла, не капрызнічала, а з першых сакавіцкіх дзён пакорліва перадала правы вясне, якая ўраз сагрэла навоколле. Дзякуючы плюсавой тэмпературы за лічаныя дні з палеткаў, лугавін знік снег, ручаямі збегшы ў Нёман, што ўскрыў з-пад лёдавай скарынкі сваё русла, выплюхваючы талыя воды на берагавіны.

Кожную вясну разводдзе прыносіць новасвяржанам шмат трывогі і клопатаў, асабліва тым, хто жыве на прыбярэжных вуліцах, як сям’я Драчовых. Прыходзіцца пастаянна назіраць за нёманскім рэчышчам, вада якога ўжо ўбліз падступіла да гаспадарчых пабудоў. Але, як мяркуюць вяскоўцы, экстрэмальнай паводкі не будзе. Талыя воды не дасягнуць будынкаў, а спыняцца на прысядзібных участках.

Васіль ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *