Весткі з пракуратуры

Нумары Пракурорскі нагляд

АБ ДЗЕЙНАСЦІ ІНСПЕКЦЫІ

Пракуратурай Стаўбцоўскага раёна праведзена праверка захавання заканадўства пры выкананні пакаранняў і іншых мер крымінальнай адказнасці, а таксама мер прымусовага характару ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС.

Устаноўлена, што ў 2016 годзе ўчынена 177 злачынстваў, з іх 128 – асобамі, якія маюць судзімасць, 76 – тымі, што нідзе не працуе і не вучыцца, 27 – у стане алкагольнага ап’янення.

Удзельная вага рэцыдыўнай злачыннасці павялічылася і склала 50,1 працэнта, што на 5,2 працэнта больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года.

У цэлым работа інспекцыі адпавядае патрабаванням загадаў, указанняў і інструкцый, што рэгламентуюць дзейнасць па выкананні пакаранняў, не звязаных з пазбаўленнем волі. Разам з тым, ёсць недахопы і ўпушчэнні, дапускаюцца парушэнні крымінальна-выканаўчага, крымінальна-працэсуальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Па выніках праведзенай праверкі на адрас начальніка РАУС унесена прадстаўленне.

 

НЕЯДОМЫЯ КАНОПЛІ

У адзін з дзён восені мінулага года жыхар Новага Свержаня так прыгожа апісаў свайму знаёмаму адчуванні, выкліканыя ўжываннем канопляў, што схіліў і яго паспрабаваць іх.

Новасвяржанін раней ужо быў судзімы за ўчыненне злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. І ў даным выпадку яму было прад’яўлена абвінавачванне за схіленне да спажывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў ці іх аналагаў. Сваю віну абвінавачваны прызнаў поўнасцю.

У лютым 2017 года ўступіў у сілу прыгавор суда раёна, згодна з якім абвінавачванаму прызначана пакаранне згодна з часткай 1 артыкула 331 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 3,5 года (максімальны тэрмін згодна з санкцыяй гэтага артыкула прадугледжвае пазбаўленнне волі тэрмінам да пяці гадоў).

Юлія ЧАБАН,памочнік пракурора раёна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *