Дзецям і іх бацькам

Нумары РАНС інфармуе Увага - дзецям

ВЕДАЦЬ ПРАВІЛЫ ГРАМАДЗЯНСКАЙ АБАРОНЫ

З 1 па 17 сакавіка на тэрыторыі раёна праходзіць прафілактычная акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», прысвечаная Сусветнаму дню грамадзянскай абароны.

– Акцыя арганізавана ў два этапы, каб далучыць да яе не толькі школьнікаў раёна, а і іх бацькоў, – расказала інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Салей. – У школах адпрацоўваецца сітуацыя, калі неабходна хутка пакінуць памяшканне. Акрамя вучняў і настаўнікаў удзел у правядзенні эвакуацыі бяруць і работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Акрамя таго, праходзяць прафілактычныя гутаркі з дэманстрацыяй навучальных відэафільмаў, практычныя заняткі па правілах паводзін і спосабах абароны ад надзвычайных сітуацый.

Праблема абароны насельніцтва ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі заслугоўвае асаблівай увагі. Падчас надзвычайнай сітуацыі прыроднага ці тэхнагеннага характару ўзнікае рэальная пагроза жыццю і здароўю людзей. Больш за іншых, як правіла, церпяць у абставінах небяспекі дзеці, і гэта звязана з недахопам пэўных ведаў і практычных навыкаў.

Галоўнае – памятаць: наша бяспека – у нашых руках.

 

«ЧАРОЎНАЯ КНІГА» МНС

Нядаўна Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі запусціла новую інфармацыйную кампанію «Ганарымся, што навучылі», мэта якой матываваць бацькоў вучыць дзяцей бяспецы. Праз невялікі адрэзак часу – зноў крэатыў ад выратавальнікаў – мультыплікацыйны фільм па бяспецы для дзяцей «Чароўная кніга».

Навучыць дзяцей бяспечным паводзінам, растлумачыць простыя, але вельмі важныя ісціны, данесці да дзяцей, што патрэбна быць асцярожнымі і ўважлівымі, берагчы сваё жыццё і здароўе – так тлумачаць выратавальнікі мэту стварэння мультсерыяла.

Аўдыторыю, для якой ён ствараўся, можна абазначыць як 4+. Персанажы добра запамінаюцца, яркая анімацыя, дынамічны і павучальны сюжэт – усё зроблена для таго, каб мультфільм быў цікавым для дзяцей. Але ён выдатна падыдзе і для сямейнага прагляду, бо гісторыі па бяспецы будуць карысныя і бацькам.

Галоўныя героі – лясныя жыхары. Мілыя і сімпатычныя персанажы трапляюць у розныя сітуацыі, бо яны, як і людзі, могуць парушаць правілы бяспекі і ўвогуле іх не ведаць. Маленькія звяркі хочуць разабрацца і вучацца правільна сябе паводзіць, а дапамагае ім чароўная кніга, з якой не расстаецца разумны бабёр.

Мультфільм складаецца з 9 серый, але работа будзе прадаўжацца і дапаўняцца новымі гісторыямі па бяспецы.

Паглядзець мультфільм вы можаце на УouТube-канале МНС, у сацсетках «Вконтакте», Facebook ці проста ўвесці запыт: «Волшебная книга» МЧС.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *