Усё можам!

Нумары Спорт

ПЛЫЎЦЫ – НА СТАРТ

Упершыню ў Стоўбцах, на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу, прайшло першынство раёна па плаванні і ратаванні на водах сярод школьнікаў раёна.

– Большасць дарослых і дзяцей любіць праводзіць вольны час ля вады, для чаго патрэбна ўмець плаваць і аказваць пры неабходнасці дапамогу пацярпеламу на вадзе, – падкрэсліў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Валерый Ілюшын. – Будзем вучыць гэтаму дзяцей з дзяцінства. Усе ўмовы ў нас цяпер ёсць, – пасля гэтых слоў Валерый Валянцінавіч паказаў рукою на шыкоўныя дарожкі для заплываў.  

Да пазіцыі Валерыя Ілюшына цалкам далучыліся старшыня раённай арганізацыі АСВОД Іван Шчарбанюк і намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ірына Язвінская.

На старт выйшла больш за 50 удзельнікаў, і кожны з іх хацеў даказаць, што плаваць і ратаваць пацярпелага на вадзе ён умее лепш, чым хто. Само першынство праходзіла ў два этапы: ратаванне на водах (дзеці «ратавалі» манекен) і спаборніцтвы па плаванні на дыстанцыі 50 м.

У выніку ўпартай барацьбы ў першынстве раёна па плаванні ў асабістым заліку перамогу атрымалі: першае месца – Аляксей Лапкоўскі (гімназія №1 г. Стоўбцы), другое месца – Глеб Арлоўскі (Заямнаўская школа), трэцяе месца – Аляксандр Шляхцічаў (школа № 2 г. Стоўбцы).

Вынікі асабістага заліку ў першынстве па ратаванні на водах выглядаюць наступным чынам: першае месца – Уладзіслаў Мілашэўскі (школа № 3 г. Стоўбцы), другое месца – Аляксей Шпакоўскі (гімназія № 1), трэцяе месца – Ігар Пугач (Дзераўнянская школа).

Пры падвядзенні агульнакамандных вынікаў месцы размеркаваліся так: першае – камандзе гімназіі №1, другое – камандзе Дзераўнянскай школы, а трэцяе падзялілі каманды школ № 2 і Горкаўскай.

Самыя хуткія і здатныя плыўцы атрымалі ад выратавальнікаў раёна дыпломы і падарункі, а каманда-пераможца – пераходны кубак. Пра настрой пасля заплываў гаварылі ўсмешкі на тварах і дружнае гучнае абмеркаванне сваіх уражанняў.

Уласнымі назіраннямі падзяліўся і старшыня раённай арганізацыі АСВОД Іван Шчарбанюк:

– Было прыемна глядзець, як спаборнічалі школьнікі. Многія з іх плавалі так лёгка і арганічна, нібыта рыбы ў вадзе. Каб навучыць дзіця гэтаму, інструктару дастаткова пазаймацца з ім у басейне на працягу паўтара месяца. Уменне плаваць і ратаваць іншага – гэта, паверце, неабходнасць, таму што вада не даруе памылак і можа забраць жыццё ўсяго за некалькі мінут. Хочацца заклікаць і педагогаў школ раёна, асабліва аддаленых сельскіх, каб яны актыўней тлумачылі гэта бацькам і прывозілі вучняў на ўрокі ў басейн і на нашы спаборніцтвы.

 

КАМАНДА ГАЗАВІКОЎ НЕПЕРАМОЖНАЯ

На базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу прайшоў гарадскі турнір па валейболе сярод камандаў працоўнай моладзі. У ліку арганізатараў турніру – і раённы камітэт БРСМ.

– Следуючы вопыту мінулых гадоў, арганізатары пайшлі насустрач камандам-удзельніцам і дазволілі зрабіць іх «зборнымі» паводле ўзросту, а менавіта: чатыры члены каманды – ва ўзросце да 31 года і два – старэй гэтага ўзросту, – зазначыла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Анастасія Віслаўская. Адміністрацыя ФАКа прадаставіла ўдзельнікам турніру вялікую спартыўную залу і кваліфікаванае журы ў асобе суддзі нацыянальнай катэгорыі, трэнера-выкладчыка па футболе ДУ «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Стаўбцоўскага раёна» Арцёма Сукалы.      

Пра ўдзел у гарадскім турніры заявілі на гэты раз каманды цэнтральнай раённай бальніцы, філіяла ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы, райаддзела па надзвычайных сітуацыях, электрасетак і Стоўбцыгаза. Трэцяе месца заваявала каманда энергетыкаў, а вось за першае месца разгарэлася ўпартая барацьба паміж маторнікамі і газавікамі. У абодвух раўндах паміж імі выходзіла нічыя, і толькі ў трэцім раўндзе стала відавочна, што мацнейшыя – газавікі. Пераможцы ўручаны футбольны мяч і Кубак, усім удзельнікам – дыпломы, граматы і салодкія прызы.

 

ВАЛЕЙБАЛІСТЫ ТРЫМАЮЦЬ МАРКУ

У Салігорску праведзена першынство Мінскай вобласці па валейболе па праграме Алімпійскіх дзён моладзі. Спаборнічалі 11 камандаў юнакоў 2000-2001 гадоў нараджэння, у тым ліку і калектыў Дзераўнянскай ДЮСШ.

Нашы валейбалісты на папярэднім этапе перамаглі каманды Нясвіжскага, Мядзельскага і Крупскага раёнаў і выйшлі ў паўфінал. Тут быў сапернік асабліва моцны – зборная Слуцкага раёна. Нашы паказалі ўмелую, зладжаную гульню і адолелі канкурэнтаў. А вось у фінале з гаспадарамі пляцоўкі не пашанцавала. У выніку валейбалісты Салігорскага раёна дабіліся поспеху і сталі пераможцамі турніру. Валейбольная дружына Дзераўнянскай ДЮСШ заняла другое месца, на трэцім – каманда Барысаўскага раёна.

Добрую гульню паказалі нашы хлопцы – Ілья Супрановіч, Арсеній Гаптар, Цімафей Макась, Данііл Віцько, Дзяніс Шаламоўскі, Арцём Якоўчык, Сяргей Дабрыян. Рыхтаваў каманду да спаборніцтваў Віктар Гаптар.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *