Для Стаўбцоўшчыны, як і для іншых мясцін Беларусі, актуальным з’яўляецца развіццё турысцка-экскурсійнай дзейнасці, пашырэнне турыстычнай прыцягальнасці.
Экскурсійнаму турызму добрую службу можа саслужыць гістарычна-культурная спадчына нашага раёна. На Стаўбцоўшчыне налічваецца 116 помнікаў гісторыі і культуры, з іх 23 унесены ў Дзяржаўны спіс гістарычных каштоўнасцяў Беларусі. Гэта тры помнікі гісторыі, 10 – архітэктуры, 8 – археалогіі, адзін – мастацтва і Коласаўскі запаведнік.
У архіў раёна пішуцца новыя старонкі гістарычнай і культурнай спадчыны. Прыкладам можа паслужыць устанаўленне даты заснавання горада Стоўбцы.
Пр