Сезон кірмашоў

Навіна дня Нумары

Вясна распачала сезон кірмашоў. Распараджэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 28.02.2017 № 34р у Мінскай вобласці пачнуць працаваць кірмашы. 25 сакавіка 2017 года ў Слуцку пройдзе кірмаш з удзелам арганізацый Стаўбцоўскага, Клецкага, Капыльскага, Любанскага, Нясвіжскага, Слуцкага, Салігорскага, Старадарожскага, Уздзенскага раёнаў. А 2 красавіка 2017 года гасцей на кірмашы будзе сустракаць Нясвіж. Сваю прадукцыю і вырабы прадставяць Клецкі, Капыльскі, Нясвіжскі, Слуцкі, Стаўбцоўскі, Уздзенскі раёны. 8 красавіка кірмашы-продажы пройдуць у г. Жодзіна і ў г. Маладзечна, а 22 красавіка – у Барысаве, Вілейцы і Салігорску.

Сардэчна запрашаем па пакупкі!



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *