Абслугоўванне

Нумары Соцыум

22y

АБЕД З ЗЯЛЕНІВАМ

У абноўленай сталовай Стаўбцоўскага мясакансервавага камбіната сустракаюць павары Алена Ніжнік і Святлана Акуліч, кандытар Галіна Белавус, кухонная работніца Лілія Жыгарава і загадчыца Ірына Зайко. Сталовая механізавана сучасным кухонным абсталяваннем. У абедзеннай зале – тэлевізар з вялікім экранам.

– Звычайна мы абслугоўваем 150-170 чалавек. Абедаюць работнікі ўчасткамі згодна з графікам, на працягу дзвюх гадзін. Цана паўнацэннага абеду – каля двух рублёў, прычым рубель – за кошт прадпрыемства, – гаворыць Ірына Зайко (на здымку).

У сталовай вочы разбягаюцца: вітамінізаваныя салаты трох відаў, 12 відаў іншых страў, у тым ліку мясных, рыбных, курыных. Прыемны водар ідзе ад тушанай гародніны, бульбяных дранікаў і запяканкі. Стравы аздоблены зяленівам.

На тэрыторыі камбіната ёсць невялікая цяпліца, дзе ў сезон займаюцца вырошчваннем не толькі зяленіва, а і агуркоў, памідораў, перцаў. Работнікі сталовай нарыхтоўваюць яшчэ і яблыкі, слівы, вішні. З нарыхтовак робяць на зіму марынады і саленні, марозяць і сушаць іх.

Для гурманаў – выбар дэсертаў, хлеба і кандытарскіх вырабаў уласнай выпечкі. Свежая выпечка ідзе і на прылаўкі чатырох фірменных магазінаў камбіната ў Стоўбцах.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

«ЗАРА» ПРЫЦЯГВАЕ ТУРЫСТАЎ

Замежныя турысты, пераважна з Расіі і Украіны, якія наведваюць Стоўбцы, любяць спыняцца ў гасцініцы аб’яднання камунальных службаў «Зара».

Гасцініца «Зара» размешчана на прывакзальнай плошчы і гатова прыняць пастаяльцаў кругласутачна. Яна разлічана больш чым на 40 чалавек, на выбар – адна-, двух-, трох- і пяцімесныя нумары. Попытам карыстаюцца і нумары класа люкс. Побач з гасцініцай з боку вуліцы Цітова знаходзіцца пляцоўка для стаянкі аўтамабіляў. Запатрабаванасць у гасцініцы, акрамя турыстаў, маюць тыя, хто знаходзіцца ў нашым раёне ў камандзіроўцы, і інш. Невысокія дзяржаўныя расцэнкі дазваляюць «Зары» канкурыраваць на рынку паслуг.  

Унутры гасцініцы аб’яднанне камунальных службаў адкрыла ўласную цырульню, у якой можна атрымаць паслугі ад майстроў вышэйшай катэгорыі Ірыны Шкляр і Людмілы Лапко. Неўзабаве цырульня, як сцвярджае адміністратар гасцініцы Людміла Аляшкевіч, будзе прыцягваць кліентаў сучаснай светадыёднай вывескай. У гасцініцы вялікі хол, аснашчаны мяккай мэбляй і тэлевізарам, а таксама ёсць більярд. У перспектыве плануюць адчыніць у свабодных памяшканнях на першым паверсе і фірменны кафетэрый.  

Пры ўдзеле арандатараў у гасцініцы сабраны комплекс паслуг: аптэка, аддзяленні банка і страхавання, майстэрня па пашыве штораў, рамонт адзення і абутку, картрыджаў, продаж акуляраў.

 

ДЗЕ «ЛЁГКАЯ ПАРА»?

У рэдакцыю паступіў зварот ад стаўбчанкі Галіны Скорынай, якая ўстурбавана закрыццём на рамонт лазні па вуліцы Пушкіна ў Стоўбцах. З 19-га сакавіка змяніўся рэжым работы лазні – яна працуе толькі па нядзельных днях, а з 1-га мая, як абвешчана, гэтая лазня ўвогуле не будзе прымаць наведвальнікаў. «У лазню мы ходзім дзеля здароўя», – абгрунтавала свой «крык душы» наша чытачка.

За тлумачэннем мы звярнуліся да дырэктара УП «Стаўбцоўскае АКС» Дзмітрыя МУРЫНА:

– Лазня па вуліцы Пушкіна вельмі старая, пабудавана яшчэ ў 1956 годзе, закрываецца на рамонт згодна з прадпісаннем санэпідслужбы. Сёння там адсутнічае вентыляцыя, неабходна мяняць гардэробныя шафы, фарбаваць батарэі…

У горадзе можна памыцца і папарыцца ў лазні па завулку Сацыялістычным. Гэтая лазня таксама карыстаецца попытам – за выхадныя дні яна прымае каля 200 наведвальнікаў, але месца хопіць усім жадаючым. Дастаткова і вады, якая паступае з нашай ведамаснай кацельні на базе цэнтральнай раённай бальніцы. Працуюць у лазні два аддзяленні, жаночае і мужчынскае, два дні на тыдзень – па суботах і нядзелях. У кожным аддзяленні ёсць парылка. З 1-га мая плануем прадаставіць скідкі пенсіянерам, шматдзетным сем’ям у памеры 15 працэнтаў (поўны кошт білета ў лазню – 6,5 рубля).

Акрамя таго, недалёка ад райцэнтра ў нядзельны дзень працуе лазня ў Новым Свержані. Там таксама створаны нармальныя ўмовы для тых, хто мыецца і жадае парыцца.

Заўзятарам «лёгкай пары» хачу нагадаць і пра сучасныя магчымасці нашага фізкультурна-аздараўленчага комплексу, дзе працуюць саўна, душавыя, басейн і т. п.

 

З ВІТАМІННАЙ ПРАДУКЦЫЯЙ

Аддзел нарыхтовак райспажыўтаварыства па выніках работы за мінулы год выканаў прагнозны паказчык і новы вытворчы год пачаў са станоўчай дынамікай.

Сучасныя камеры з тэмпературным рэжымам дазваляюць захоўваць у выдатнай якасці вітамінную прадукцыю на міжсезонны перыяд. У гэтыя вясновыя дні паспяхова ажыццяўляецца рэалізацыя гародніны і садавіны праз гандлёвую сетку і выязныя кірмашы за межамі раёна. На зіму ў камеры было закладзена 200 тон садавіна-агародніннай прадукцыі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *