Завітайце ў магазін «Гаспадарчыя тавары»!

Гандаль Нумары

Магазін «Гаспадарчыя тавары» ў г. Стоўбцы мае шаноўны ўзрост. У розныя гады людзі тут маглі знайсці для сябе патрэбныя гаспадарчыя рэчы, але з часам, у сувязі з адкрыццём новых магазінаў, ён станавіўся не такім папулярным.

Час ідзе, адбываецца шмат змен, як у краіне, так і ў сферы гандлю. Як зараз арганізавана работа гаспадарчага магазіна і што ён можа прапанаваць сваім пакупнікам, мы даведаліся ў прадаўцоў Алы Камейша (аддзел на першым паверсе) і Наталлі Жук (аддзел на другім паверсе).

Сярод асартыменту на першым паверсе можна знайсці мэблевую фурнітуру, бытавую тэхніку, музычныя інструменты, электратавары, спорттавары. Пастаўкі ажыццяўляюцца шматлікімі фабрыкамі з ўсёй краіны. У магазіне існуе кніга папярэдніх заказаў. Ала Аляксандраўна тлумачыць: «Зараз амаль кожны можа знайсці ці паглядзець патрэбную яму рэч у інтэрнэце, а потым прыйсці да нас і зрабіць свой заказ. Мы з задавальненнем яго прымем і выканаем на працягу месяца. Часцей за ўсе такая паслуга распаўсюджваецца пры заказе дарагой мэблі». Магазін праводзіць шмат акцый, якія не могуць не задаволіць пакупнікоў. Апошнія з іх былі прысвечаны 8 Сакавіка і 23 лютага. Раней праводзілася акцыя на Таццянін дзень, імяніннікі таксама маглі атрымаць скідку на тавар. Яна дасягала 15 %. Існуе і адзіны день скідак. Часцей за ўсё набыць тавар са скідкай можна ў выхадныя дні. Скідка 5% прадастаўляецца пайшчыкам. У аддзеле першага паверха магазіна створаны ўсе ўмовы для лепшага тавараабароту, улічваюцца патрабаванні пакупнікоў. Ала Аляксандраўна гаворыць: «Мы заўсёды ідзём насустрач нашым кліентам. Калі, напрыклад, пакупнік набыў у нас габарытную мэблю, то яна можа пастаяць у магазіне каля 10 дзён. Пры заказе мы ўлічваем тую каляровую гаму, якая карыстаецца найбольшым попытам сярод пакупнікоў. Звяртаю ўвагу на тое, што магазін прапануе растэрміноўку, калі ў пакупніка не хапае сродкаў, каб аплаціць кошт тавару цалкам».

Што тычыцца другога паверха магазіна «Гаспадарчыя тавары», то там можна набыць дываны, шпалеры, посуд, газавыя пліты, насенне, прамысловыя тавары. Пастаўкі ажыццяўляюцца з розных гарадоў Беларусі: Барысава, Добруша, Мінска, Брэста, Віцебска, Магілёва. У мінулым годзе быў адкрыты аддзел дываноў, дзе кожны можа выбраць упрыгажэнне для сваёй кватэры на любы густ. Існуе і фірменная секцыя шпалераў. Пра акцыі і скідкі Наталля Мікалаеўна распавядае: «У нас таксама праводзяцца акцыі да свят, існуе дзень скідак. Кожны месяц Белкаапсаюз дае аўкцыённы тавар, які можна набыць са скідкай. Таксама ў гэтым месяцы ёсць скідка 15% на тавар з Радашковічаў. Кожную нядзелю ажыццяўляем гандаль на Цэнтральным рынку. Вясной набыць насенне і грунт можна на «Кірмашы»».

Галоўнай праблемай шматлікіх магазінаў часцей за ўсё з’яўляецца змяншэнне колькасці пакупнікоў. Вельмі прыемна, што такой праблемы няма ў магазіне «Гаспадарчыя тавары». Нягледзячы на фінансавыя цяжкасці, людзі ходзяць у магазіны і купляюць патрэбныя ім рэчы. А магазіны ў сваю чаргу прапаноўваюць шмат розных акцый, скідак, магчымасць купіць тавар у растэрміноўку, без працэнтаў. Усё гэта сведчыць аб поўным узаемаразуменні пакупніка і прадаўца.

Ксенія РУБІН



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *