Першае поле засеялі аўсом

Нумары Сельская гаспадарка

2999

Першымі пачалі сяўбу ранніх яравых збожжавых культур хлебаробы ААТ «Радзіма Якуба Коласа». У гэтым таварыстве заўжды атрымліваюць высокія ўраджаі ўсіх сельскагаспадарчых культур. За вёскай Сверынава 18-гектарную плошчу засеялі аўсом сорту «факс». Элітнае насенне набылі ў элітгасе «Агранёманскі». Шчыраваў на гэтай рабоце вопытны сеяльшчык Міхаіл Ванагель. На падвозцы насення быў заняты Аляксандр Есьман.

– Падабралі ўчастак на лёгкіх глебах і пасеялі таксама авёс сорту «стралец», які летась аддзячыў нам неблагім ураджаем, – расказвае галоўны аграном Аляксей Чандакоў. – Яравыя збожжавыя размесцяцца на 550 гектарах. Як толькі ўсталюецца спрыяльнае надвор’е, пачнём масавую сяўбу. Хуткімі тэмпамі закрываем вільгаць, стараюцца гэта зрабіць Юрый Масель, Сяргей Ус і Іосіф Петрашэўскі.

У таварыстве завершана падкормка азімых збожжавых азотнымі ўгнаеннямі на тысячы гектараў. Завяршаюць падкармліваць рапс, які добра перазімаваў. На спецмашыне «Раса» парупіўся Генадзь Янскі. У пары з ім шчыраваў Генадзь Недзень, у распараджэнні якога рассейвальнік мінеральных угнаенняў. Гэтыя работнікі, а таксама Сяргей Ланкевіч, заняты зараз на падкормцы сенажацяў і пашаў каліем.

Асаблівую ўвагу ў таварыстве ўдзяляюць кармавой базе.

– Павялічаны плошчы пад травы, – працягвае размову Аляксей Аляксандравіч. – Сеяць будзем пераважна канюшыну. Прапішацца на нашых палетках і пайза, насенне якой таксама купілі ў агранёманцаў.

У гаспадарцы плануюць справіцца з сяўбой ранніх яравых збожжавых у самыя сціслыя тэрміны.

Пр

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *