Традыцыі

Нумары Соцыум

З БУКЕТАМІ ПЕРШАЦВЕТАЎ

Валанцёры аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра наведаліся да жанчын, удзельніц Вялікай Айчыннай вайны.

У горадзе такіх жанчын нямнога, і іх імёны добра вядомыя стаўбчанам: Лізавета Чабатарэвіч, Любоў Ткачова, Аляксандра Зуб, Ганна Клімаш. Усе яны з радасцю ідуць на размову, гатовы дзяліцца сваім цяплом. Кожнай з іх валанцёры Ганна Шынгель, Марыя Яфрэмава і Алена Гундзіловіч уручылі сувенір. Іх вырабам займаецца з вялікай любоўю і фантазіяй (і таксама на валанцёрскіх пачатках) Ала Мешыч.

– Арыгінальныя сувеніры ад Алы Мешыч сталі нязменным суправаджэннем творчага жыцця нашага аддзялення. Пажылыя людзі ахвотна бяруць у ім удзел, – падкрэслівае загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Сяргей Есіс.

Так, пад кіраўніцтвам кіраўнікоў гурткоў наведвальнікі аддзялення ствараюць цікавыя работы з фамерану, газетных трубачак, квілінгу. З іх была падрыхтавана выстаўка-кірмаш з веснавым «пахам» – букетамі першацветаў, крокусаў і нарцысаў. На даны момант наведвальнікі працуюць над велікоднай тэматыкай. Акрамя таго, з ліку наведвальнікаў аддзялення быў утвораны хор «Родны кут» (мастацкі кіраўнік – Міхаіл Міткевіч). Хор і яго салісты паспяхова выступілі на міжрэгіянальным песенным фестывалі.

На нядаўняе пасяджэнне клуба «Гады – не бяда» была запрошана вакальная група «Рамонак» з Навасвержанскага дома культуры (мастацкі кіраўнік – Сяргей Чупін). Адна з вакалістак «Рамонка» Ала Янская выступіла разам з загадчыкам аддзялення Сяргеем Есісам у ролі вядучай. А ганаровым госцем сустрэчы была сакратар РК КПБ Ніна Дубовік.

 

РАЗАМ – НА КОНКУРСЫ

Прафсаюзная арганізацыя райспажыўтаварыства, якую ўзначальвае Валянціна Ліпніцкая, у ліку самых актыўных у раённым аб’яднанні прафсаюзаў.

Для працаўнікоў і іх дзяцей пастаянна арганізуюцца экскурсіі – у тэатры, цырк. Актыўнасць працаўнікоў арганізацыі праяўляецца і ва ўдзеле ў спартыўных турнірах, спартакіядах, конкурсах мастацкай самадзейнасці. Працаўнікі райспажыўтаварыства выставілі каманду на «Стаўбцоўскую лыжню». У студзені бягучага года паўдзельнічалі ў турніры па міні-футболе. У абласным конкурсе мастацкай самадзейнасці, які адбыўся ў Нясвіжы, занялі трэцяе месца.

У мінулым годзе з фінансавай падтрымкай прафсаюза 24 дзіцяці працаўнікоў спажывецкай кааперацыі адпачылі ў летніх аздараўленчых лагерах, дзевяць працаўнікоў паправілі сваё здароўе ў санаторыях, у ліку іх чацвёра дзяцей. Выкарыстана пуцёўка ў санаторый маці і дзіцяці за межамі Беларусі.

Ёсць у калектыве выдатная традыцыя збіраць раз у год ветэранаў спажывецкай кааперацыі на ўрачыстасць, якая праводзіцца для іх у рэстаране Нёман.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *