З пошты

Адукацыя На сувязі - рэдакцыя Нумары

З ПРАПАНОВАЙ

Выбар прафесіі – адказная справа. Правільна яе выбраць – значыць знайсці сваё месца ў жыцці. Здараецца, што чалавек ідзе да сваёй прафесіі, спрабуючы сябе ў розных сферах дзейнасці, пакуль не знойдзе тую адзіную, якая прыносіць яму не толькі сродкі існавання, але і маральнае задавальненне. Другі спосаб – вывучыць перш за ўсё самога сябе, свае здольнасці, схільнасці, інтарэсы. Затым пераканацца ў тым, што даная прафесія адпавядае тваім якасцям.

Правільна выбраць прафесію дапамагае нам прафарыентацыйная работа ў школе.

Для навучэнцаў 9-11 класаў нашай, а таксама суседніх Налібацкай, Шашкоўскай сярэдніх школ, Цясноўскага вучэбна-педагагічнака комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Ф. Э. Дзяржынскага было праведзена прафарыентацыйнае мерапрыемства па тэме «Шляхі атрымання прафесійнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь». У нашу школу завіталі прадстаўнікі Мірскага дзяржаўнага мастацкага прафесійна-тэхнічнага каледжа, Капыльскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа, Баранавіцкага тэхналагічнага каледжа, прысутнічала таксама вядучы спецыяліст аддзела кадраў райспажыўтаварыства Наталля Фенька.

Кожны з прадстаўнікоў навучальных устаноў падрабязна расказаў нам пра свой каледж і паказаў відэафільм аб ім. Метадыст з Мірскага каледжа нават падрыхтавала выставу работ научэнцаў.

Вядучымі мерапрыемства былі адзінаццацікласнікі Марыя Шумчык і Цімафей Макась. Для гасцей свята адзінаццацікласніцы Кацярына Карыцкая і Таццяна Касцюкевіч праспявалі некалькі песень.

Юлія ПУГАЧ, вучаніца Дзераўнянскай СШ

 

РАЗМАЎЛЯЦЬ ПА-АНГЛІЙСКУ

Субота стала заключным днём прадметнага тыдня замежнай мовы «Давайце размаўляць па-англійску!» у нашай школе. Вучняў чакала цікавая віктарына «Знаўцы англійскай мовы». Лепшымі сталі навучэнцы 9 класа Дзмітрый Фурсевіч, Алег Заяц і Анастасія Емяльянава.

Увогуле тыдзень быў насычаны мерапрыемствамі. Ніхто з нас не застаўся абыякавым да яго правядзення. Напрыклад, вучні пятых і шостых класаў сталі пераможцамі ў выразным чытанні вершаў на англійскай мове, а Хрысціна Качановіч, Вольга Пяўнёва, Кіра Качаткова і Павел Гінтоўт прадэманстравалі майстар-клас па вырабе віншавальных паштовак. Мы нават пісалі сачыненне на англійскай мове, здзяйснялі завочныя падарожжы.

Дзеці ў нашай школе любяць замежную мову і з задавальненнем прымаюць удзел у мерапрыемствах, якія заўсёды з настроем і творчым падыходам рыхтуе Часлава Казіміраўна Латышава. Яна энтузіяст сваёй справы, добрасумленны і любімы намі настаўнік.

Хрысціна КАЧАНОВІЧ, вучаніца Старасвержанскай СШ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *