Кантроль, бяспека

Ахова правапарадку Нумары

КАНІКУЛЫ

У перыяд вясенніх канікулаў ДАІ праводзіць прафілактычную акцыю «Бяспека дзяцей – прыярытэт для дарослых». Асаблівая ўвага – правілам паводзінаў дзяцей на дарозе, перавозцы іх у аўтамабілях.

У студзені–лютым у Мінскай вобласці адбылося шэсць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, у іх пацярпелі 10 дзяцей.

У дзяцей найбольш распаўсюджаныя памылкі, якія прыводзяць да дарожных здарэнняў, – пераход праезджай часткі ў неўстаноўленым месцы, непадпарадкаванне сігналам святлафора, нечаканы выхад з-за транспартнага сродку ці іншых перашкод.

Рэкамендуем бацькам яшчэ раз нагадаць сваім дзецям правілы дарожнага руху, звярнуць увагу на ўважлівасць на дарозе і, зразумела, самім быць для іх прыкладам дысцыплінаванасці. Растлумачце, што на праезджай частцы нельга ўстройваць гульні. Ездзіць на веласіпедзе па вуліцы і аўтадарозе дзецям, якім не споўнілася 14 гадоў, можна толькі ў суправаджэнні дарослых. У цёмны час сутак усе пешаходы павінны быць абазначаны святлоадбівальнымі значкамі, кулончыкамі, наклейкамі, прымацаванымі на верхняе адзенне.

Дзмітрый ВОРАНАЎ,начальнік аддзела ДАІ РАУС

 

КОМПЛЕКСНЫЕ МЕРОПРИЯТИЯ «АРСЕНАЛ»

В целях предупреждения преступлений с применением оружия, изъятия незаконно хранящегося оружия, боеприпасов, взрывных устройств и взрывчатых веществ на территории Республики Беларусь, в том числе и на территории Столбцовского района, с 3 по 7 апреля 2017 года проводятся специальные комплексные мероприятия «Арсенал». В связи с чем Столбцовский РОВД, обращаясь к населению с целью недопущения в дальнейшем совершения различного рода преступлений, связанных с оружием и во избежание нарушений законодательства, настоятельно рекомендует сдать незаконно хранящееся огнестрельное оружие, составные части оружия, боеприпасы и взрывчатые вещества. Лицо, добровольно сдавшее огнестрельное и иное оружие, а также боеприпасы, взрывчатые вещества и взрывные устройства, освобождается от уголовной и административной ответственности.

Более подробную информацию по данному поводу, а также иную информацию, относящуюся к работе лицензионно-разрешительной службы, можно получить по телефону 5-14-88 или на личном приеме в ООПП Столбцовского РОВД, у инспектора по разрешительной работе Пархимовича Александра Александровича. Приемные дни: среда, пятница – 08.00–13.00; вторник, четверг – 15.00–20.00; суббота – 09.00–13.00.

 

ПРЫДУМАЎ ГРАБЕЖ

Раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да 18-гадовага жыхара аграгарадка Горкі.

Будучы навучэнцам аднаго са сталічных каледжаў, ён паведаміў у міліцыю аб тым, што нібыта трое невядомых напалі на яго ў Стоўбцах, збілі і забралі 30 рублёў.

У ходзе агляду месца здарэння, якое ўказаў студэнт, ніякіх слядоў і прадметаў, якія б сведчылі пра ўчыненне злачынства, выяўлена не было. Цялесныя пашкоджанні на целе маладога чалавека таксама не былі знойдзены. Пачалося вывучэнне запісаў з камер відэаназірання.  

Пасля вывучэння сабраных у ходзе праверкі матэрыялаў праваахоўнікі ўстанавілі: малады чалавек прыдумаў гісторыю з грабяжом, таму што баяўся расказаць бацькам пра страту грошай.

У адносінах да маладога чалавека ўзбуджана крымінальная справа згодна з часткай 1 артыкула 400 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (заведама фальшывы данос аб учыненні злачынства).

Заведама фальшывы данос аб учыненні злачынства мае высокую грамадскую небяспеку, таму што пасягае не толькі на нармальную дзейнасць органаў крымінальнага пераследу, але і на правы і законныя інтарэсы іншых грамадзян. За ўчыненне такога злачынства прадугледжаны розныя віды пакарання, у тым ліку ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў.

Комплекс следчых дзеянняў працягваецца. Канчатковая прававая ацэнка супрацьпраўным дзеянням студэнта будзе дадзена па выніках следства.

Таццяна МІНЦЕЛЬ,следчы раённага аддзела Следчага камітэта

 

ПАПЯРЭДЗІЦЬ СІГНАЛІЗАТАР

Для бяспечнай эксплуатацыі газавага абсталявання і ўласнай бяспекі Стаўбцоўскае АКС прапануе жыльцам устанавіць у дамах і кватэрах сігналізатар выяўлення чаднага газу.

Чадны газ, як вядома, не мае паху і вельмі небяспечны – дастаткова некалькіх мінут для смяротнага атручэння. Падобныя трагічныя выпадкі зафіксаваны летась у Барысаве, дзе загінула цэлая сям’я, і іншых населеных пунктах рэспублікі. Сігналізатар уяўляе сабою невялікі прыбор, які, накшталт аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, мацуецца да столі.

Пры гэтым жыльцам не варта забываць, што і сам па сабе газ з’яўляецца крыніцай павышанай небяспекі, у сувязі з чым нельга самастойна газіфікаваць кватэру, рабіць перастаноўку і замену газавых прыбораў, уносіць змяненні ва ўстройства дымавых і вентыляцыйных сістэм, выкарыстоўваць газ і газавыя прыборы не па прызначэнні, дапускаць да карыстання імі дзяцей і т. п.

Як адзначае намеснік дырэктара АКС Галіна Гараднік, камунальнікі прымаюць заяўкі на ўстаноўку сігналізатара заводскага вырабу, з гарантыйным тэрмінам эксплуатацыі (тэл. 7-82-62) і гатовы ісці насустрач ва ўмовах аплаты (уключыць яе ў «жыроўку»). Акрамя таго, прадпрыемства аказвае платныя паслугі па праверцы і прачыстцы дымавых і вентыляцыйных каналаў, рамонце дахаў, сантэхнічных і электрамантажных работах, гідраўлічным выпрабаванні цеплавых сетак, укладцы тратуарнай пліткі і т. п.

Пр

 

НЕ «ЖУЧКІ»,ДЫК «СКРУТКІ»

Інспектары правялі абследаванні домаўладанняў на тэрыторыі Заямнаўскага і Вішнявецкага сельсаветаў, у выніку чаго высветлілі, на што неабходна звярнуць увагу.

«Слабым звяном» у прыватным сектары з’яўляецца старая электраправодка, якая патрабуе замены. Найбольш частыя парушэнні, звязаныя з электраправодкай, вядуць у гаспадарчыя пабудовы. На праводцы нярэдка можна сустрэць скруткі ў адрозненне ад некалібраваных уставак, больш вядомых як «жучкі», якія, на шчасце, ужо адыходзяць у мінулае. Пры выяўленні падчас абследавання парушэнняў жыльцам выдаём рэкамендацыі па іх ухіленні, а таксама праводзім з імі з мэтай папярэджання электратраўматызму гутаркі, уручаем памяткі.

Электрычнасць прыносіць у наша паўсядзённае жыццё мноства зручнасцяў і карысных прыбораў, аднак нельга забываць, што за ўяўнай прастатою і бяскрыўднасцю электрычнай энергіі тоіцца вялікая пагроза для жыцця і здароўя чалавека. Электрычны ток нябачны і нячутны, а выявіць яго ў правадніку дазваляюць толькі спецыяльныя прыборы. Таму абавязковая ўмова карыстання электрычнай энергіяй, у тым ліку ў быце, – безумоўнае выкананне элементарных патрабаванняў электрабяспекі.    

Валерый ШЫДЛОЎСКІ,інспектар Стаўбцоўскага МРА «Энерганагляд»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *