Паляпшалі жыллёвыя ўмовы ці нажываліся?

Нумары У Камітэце дзяржкантролю

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці праведзена пазапланавая праверка жыллёва-будаўнічага спажывецкага кааператыва «П» у Мінскім раёне. У ходзе яе ўстаноўлены наступныя парушэнні: незаконнае атрыманне сродкаў бюджэту, нямэтавае выкарыстанне адлічэнняў на капітальны рамонт жылфонду, нанясенне страт інтарэсам членаў кааператыва, што патрабуе прававой ацэнкі.

У саставе ЖБСК «П» у Мінскім раёне ўзведзены чатыры жылыя дамы (1019 кватэр), якія ўводзіліся ў эксплуатацыю ў красавіку 2011 г., кастрычніку 2012 г. і кастрычніку 2013 г. Як устаноўлена, былыя старшыня і бухгалтар кааператыва выдавалі яго членам, у тым ліку блізкім родзічам, даведкі, што ўтрымлівалі непасрэдныя даныя аб суме ўнесеных паявых узносаў (яны былі падставай для дзяржаўнай рэгістрацыі жылых памяшканняў). У асобных выпадках на дату выдачы такіх даведак паявыя ўзносы на рахунак будаўніцтва наогул не ўносіліся, кватэры адчужаліся ўласнікамі па больш высокай цане. Пры гэтым у далейшым пасля продажу кватэр грашовыя сродкі на рахунак кааператыва не ўносіліся працяглы час, нават некалькі гадоў.

Напрыклад, на рахунак будаўніцтва трохпакаёвай кватэры коштам каля 210 мільёнаў недэнамінаваных рублёў на дату выдачы ў верасні 2013 г. даведкі для яе дзяржаўнай рэгістрацыі адным з членаў кааператыва паявыя ўзносы ўвогуле не ўносіліся. У кастрычніку 2013 г. кватэра была прададзена за 924 мільёны недэнамінаваных рублёў, а 210 мільёнаў недэнамінаваных рублёў на разліковы рахунак кааператыва былі ўнесены праз два гады, 31.10.2015.

Ва ўказаных дзеяннях адказных работнікаў кааператыва відавочныя прыкметы ўчыненых групай асоб па папярэдняй змове службовага падлогу, махлярства і замахаў на крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

У цяперашні час завяршаецца правядзенне неабходных праверачных мерапрыемстваў для прыняцця рашэння ў парадку арт.174 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Упраўленне кантролю галін гаспадаркі і грашова-крэдытнай сферы Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *