Тыдзень праваслаўнай кнігі (да 500-годдзя кнігадрукавання)

Адукацыя На сувязі - рэдакцыя Нумары

КРАСА БЕЛАРУСІ

У сярэдняй школе № 3 г. Стоўбцы прайшоў Тыдзень праваслаўнай кнігі. Ён быў напоўнены мерапрыемствамі, прысвечанымі гэтай тэме. Бібліятэкары арганізавалі кніжную выставу праваслаўнай літаратуры, якой зацікавіліся нашы вучні. Школьнікі змаглі паўдзельнічаць у конкурсах малюнкаў «Свет кнігі ў маім сэрцы», «Праваслаўныя святы ў маёй сям’і», «Дарога да храма». Адбыўся паказ фільмаў на духоўную тэматыку.

Самай важнай падзеяй для ўстановы адукацыі стала сустрэча з настаяцелем храма Уваскрэсення Хрыстовага ў г. Стоўбцы айцом Віталіем. Айцец Віталій разам з педагогам нядзельнай школы расказалі прысутным аб гісторыі і з’яўленні кнігі і самых першых кнігадрукарах. Мерапрыемства атрымалася цікавым і пазнавальным.

Класныя кіраўнікі на працягу тыдня праводзілі класныя і інфармацыйныя гадзіны на тэму праваслаўнай кнігі, завочныя экскурсіі па святых месцах нашай краіны. Педагогі-арганізатары пазнаёмілі вучняў з дзіцячым сайтам «Праменьчык святла. Праваслаўны часопіс для дзяцей і бацькоў». К. Я. Кротавай была праведзена віктарына «І гордасць, і краса: храмы Беларусі».

Дзіяна ШУЦЬКО,член аб’яднання па інтарэсах «Юны журналіст» СШ № 3 г.Стоўбцы

 

СУБОТНІМ ДНЁМ

Кожную суботу, як заўсёды, мы спяшаемся ў школу, але не на ўрокі, а на цікавыя і разнастайныя мерапрыемствы.

У рамках раённага Тыдня праваслаўнай кнігі ў нашай школе праходзіла сустрэча з настаяцелем Шашкоўскай праваслаўнай царквы – айцом Віталіем. Айцец Віталій і студэнты – валанцёры БДУ – расказалі аб тым, як узнікла на Русі пісьменнасць, як пачалі друкавацца першыя кнігі. Нам паказалі цікавы фільм пра братоў-асветнікаў Кірыла і Мяфодзія, пра першадрукара Францыска Скарыну.

Айцец Віталій расказаў нам яшчэ пра тое, як важна і карысна чытаць, любіць і паважаць кнігі. А мы расказалі яму, што многія нашы вучні не толькі чытаюць шмат кніг, але і самі спрабуюць пісаць вершы, казкі і апавяданні.  

Пад канец сустрэчы айцец Віталій падарыў нашай школе прыгожыя і цікавыя праваслаўныя кнігі, якія мы размясцілі на школьнай выставе, каб кожны жадаючы мог іх пачытаць.  

Вераніка ШЫЛКО, член аб’яднання па інтарэсах «Каласкі» Шашкоўскай СШ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *