Чалавек года Міншчыны

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

2546

2547

2548

24 сакавіка 2017 года ў Клецку адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі «Чалавек года Міншчыны».

У бягучым годзе ганаровай узнагароды ўдастоены 22 прадстаўнікі вобласці. У спісе ўзнагароджаных – як кіраўнікі прадпрыемстваў, так і простыя работнікі. Ад Стаўбцоўшчыны высокай узнагароды ўдастоены Марыя Тадэвушаўна Хлябовіч, штампоўшчыца філіяла ААТ ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы», і Станіслаў Іванавіч Луцэвіч, вадзіцель аўталаўкі райспажыўтаварыства.

Узнагароджваючы намінантаў, старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сямён Шапіра адзначыў, што Міншчына дынамічна развіваеца і мае станоўчыя вынікі. Напрыклад, Міншчына здае 4200-4300 тон малака – гэта паказчык разам узятых Магілёўскай, Віцебскай і паловы Гомельскай абласцей. У нашай краіне чатыры гаспадаркі перасягнулі 10-тонны надой на карову. З іх у Мінскай вобласці такі вынік у дзвюх гаспадарак: «Агракамбінат Сноў» Нясвіжскага раёна і «Вітэкс» Уздзенскага раёна. Добрыя вынікі – гэта аснова добрасумленнай працы ўсіх працаўнікоў Мінскай вобласці.

На ўрачыстасці «Чалавек года Міншчыны» Сямён Шапіра таксама павіншаваў з юбілеем дырыжора, прафесара Беларускай акадэміі музыкі, дырэктара заслужанага калектыву Рэспублікі Беларуь Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь Міхаіла Фінберга.

Пасля цырымоніі ўзнагароджання намінантаў адбыўся канцэрт мастацкай самадзейнасці калектываў вобласці.

НА ЗДЫМКАХ: выступае Сямён Шапіра; Станіслаў Луцэвіч і Марыя Хлябовіч на цырымоніі ўзнагароджання «Чалавек года Міншчыны»; дэлегацыя Стаўбцоўскага раёна на ўрачыстасці.

Нэлі АСТРЭЙКА

Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *