На палях раёна (інфармацыя на 30 сакавіка)

Нумары Сельская гаспадарка Ураджай

Закрыццё вільгаці праведзена на плошчы амаль 17 тысяч гектараў. Першымі справіліся з гэтай работай працаўнікі ААТ «Радзіма Якуба Коласа», блізкія да завяршэння хлебаробы ААТ «Вішнявецкі-агра».

Падрыхтавана да сяўбы пятая частка запланаванай зямельнай плошчы. У ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» гэтая тэхналагічная аперацыя выканана на палове плошчаў.

Трынаццаць сельгаспрадпрыемстваў раёна сеюць раннія яравыя збожжавыя культуры. Летась на азначаную дату аграрыі раёна да сяўбы яшчэ не прыступалі. Пасеяна звыш тысячы гектараў, нямногім больш за 10 працэнтаў. У ААТ «Каганец» засеяна практычна трэцяя частка плошчаў. Набіраюць тэмпы СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс», ААТ «Налібакі Агра», «Радзіма Якуба Коласа» і «Агранёманскі». Дарэчы, агранёманскія хлебаробы сеюць і зернебабовыя.

Ва ўсіх гаспадарках завершана першая падкормка азотнымі ўгнаеннямі азімых збожжавых і рапсу.

Вядуць хімпраполку азімых збожжавых механізатары ААТ «Вялікі Двор».

Сеюць шматгадовыя травы ААТ «Вішнявецкі-агра», «Вялікі Двор», «Каганец», «Рочавічы» і «Шашкі».

Пад яравую сяўбу назапашана 60,8 працэнта азотных тукаў, 20,8 – фосфарных і 37 – калійных.

Унесена ў глебу каля 300 тысяч тон арганічных угнаенняў – больш за палову ад вывезенага. У лідарах ААТ «Вялікі Двор», дзе ўжо заарана амаль сорак тысяч тон «вітамінаў урадлівасці».

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *