Пільнасць не бывае лішняй

Ахова правапарадку Нумары

image_pdfimage_print

45 працэнтаў зарэгістраваных на тэрыторыі раёна супрацьпраўных дзеянняў – гэта крадзяжы рознай формы ўласнасці, прычым большасць іх учынена ў сельскай мясцовасці.

З пачатку года сем крадзяжоў маёмасці зафіксаваны на тэрыторыі Мікалаеўшчынскага, па чатыры – Старасвержанскага і Шашкоўскага сельсаветаў, 10 – у Стоўбцах. У 13-ці з гэтых 25-ці фактаў крадзяжоў падазроныя ўстаноўлены.

Пытанне папярэджання і раскрыцця крадзяжоў маёмасці грамадзян, звязаных з пранікненнем у жылыя памяшканні, працягвае заставацца ў ліку найбольш вострых у дзейнасці міліцыі. Статыстыка сведчыць, што зламыснікі пранікаюць у жыллё не толькі шляхам узлому дзвярэй ці падбору ключоў, а і праз незачыненыя форткі і балконы, незамкнёныя дзверы.        

У сувязі з гэтым раім закрываць перад выхадам з дому ўсе замкі і вокны, не ўпускаць у дом малазнаёмых людзей. Не варта хваліцца сваім дабрабытам у прысутнасці старонніх асоб. Вучыце асцярожнасці і абачлівасці сваіх дзяцей. Мэтазгодна запісаць ідэнтыфікацыйныя нумары вашай маёмасці – гэтыя даныя спатрэбяцца ў выпадку іх крадзяжу.

Зрабіць бяспечным ваша жыллё дапамагае ўстаноўка ахоўнай сігналізацыі. Пад ахову прымаюцца не толькі памяшканні з асабістай маёмасцю грамадзян, але і гаражы, падвалы, хлявы. Сёння ёсць магчымасць аховы нетэлефанізаваных памяшканняў (больш падрабязная інфармацыя – па тэл. 5-01-72, 5-16-30).

Заклікаю грамадзян і да актыўнай грамадзянскай пазіцыі: паведамляйце ў міліцыю (тэл. 5-01-72, 5-19-15) пра факты вандалізму і хуліганства, адрасы так званых прытонаў і месцаў, дзе збіраюцца асобы, якія злоўжываюць спіртным. Звяртайце ўвагу на прысутнасць у раёне вашага пражывання незнаёмых, а таксама падазроных асоб.

Юлія БЕЛАВУСАВА,начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі райаддзела міліцыі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *