Візіт Прэзідэнта Беларусі ў Туркменістан

Нумары Тэма тыдня

image_pdfimage_print

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29-31 сакавіка зрабіў афіцыйны візіт у Туркменістан. 30 сакавіка кіраўнік дзяржавы правёў перагаворы з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым. Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў, што ўяўляюць узаемны інтарэс. Па выніках перагавораў падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў.

Беларусь гатова забяспечыць Туркменістан лагістычнымі цэнтрамі для паставак у Еўропу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на перагаворах з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым у пашыраным фармаце.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, значная частка пытанняў, што абмяркоўваліся, датычылася развіцця супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы, у прыватнасці ў адукацыі. «Партнёрства ў падрыхтоўцы туркменскіх студэнтаў у нашых ВНУ можна смела назваць узорным. Але эканоміцы патрэбны не толькі інжынеры, урачы, але і кваліфікаваныя рабочыя. І я прапанаваў Прэзідэнту і нашым туркменскім сябрам паглядзець на ўзровень прафтэхадукацыі ў Беларусі, падрыхтоўку спецыялістаў у сярэдніх спецыяльных навучальных установах. Калі такі будзе інтарэс, мы гатовы таксама аказаць тут значную падтрымку», – звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Комплекс будынкаў пасольства Беларусі ў Туркменістане адкрылі ў Ашхабадзе. Сімвалічную стужку перарэзалі прэзідэнты дзвюх дзяржаў Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў.

Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел члены афіцыйных дэлегацый дзвюх краін, а таксама прадстаўнікі замежнага дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Туркменістане.

Туркменістан павінен стаць флагманам калійнай вытворчасці ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі адкрыцця Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната.

«Разам мы рэалізавалі грандыёзны праект, які прынёс адчувальную карысць нашым народам. Жадаю вам, каб вы ажыццявілі свае планы па будаўніцтве яшчэ двух такіх комплексаў і каб Туркменістан стаў флагманам калійнай вытворчасці ва ўсім Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Новая галіна горна-хімічнай прамысловасці магутнасцю да 1,5 млн т прадукцыі ў год была створана ў Туркменістане фактычна з нуля.

«Калі пачыналі будаўніцтва, было вельмі шмат праблем. Мы іх пераадолелі. Для Беларусі было справай гонару, каб дружалюбны Туркменістан атрымаў перадавое прадпрыемства. Выкананне гэтай задачы стала як сур’ёзным экзаменам для нас і Туркменістана, так і вялікім вопытам, які спатрэбіцца тут», – упэўнены кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў адзначыў важнасць такой вытворчасці для краіны. Паколькі з уводам у строй камбіната ў краіне фактычна запушчана новая і перспектыўная галіна горна-хімічнай прамысловасці. Паводле яго слоў, прадукцыя, што выпускаецца камбінатам, закрые ўнутраныя патрэбнасці Туркменістана і будзе экспартавацца.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *