Нашы кантактныя тэлефоны: 7-33-86, 7-33-87, SMS – 8-029-663-54-05

На сувязі - рэдакцыя Нумары

Стаўбчанка Наталля Дрозд выказалася наконт пытання гарадскіх могілак. Яна агучвае просьбу і прапанову многіх стаўбчан, асабліва людзей пажылога ўзросту, каб аўтамабільны парк у маршруце гарадскога аўтобуса прадугледзеў заезд на новыя гарадскія могілкі.

Адносна праблемы затаплення магіл грунтовымі водамі Наталля Дрозд даводзіць практыку іншых гарадоў: пры такой жа праблеме абапал могілак капаюць роў, каб вада затрымлівался па-за могілкамі.

Жыхары вуліцы Гагарына ў Стоўбцах звярнуліся ў рэдакцыю з некалькімі пытаннямі. Пасля рамонтных работ на вуліцы ўсе сцёкавыя воды плывуць у іх агароды і двары – ад гэтага пакутуюць жыхары дамоў №№ 81-90. Яшчэ адна зацяжная праблема непакоіць жыхароў гэтага мікрараёна – едкі дым з трубы прыватнага прадпрыемства, якое ажыццяўляе дзейнасць на былых плошчах дрэваапрацоўчага камбіната. Жыхары сталі заўважаць у сябе алергічныя рэакцыі на гэты дым, не могуць адкрыць вокны ў сваіх дамах. Гэта стары мікрараён горада, і ніколі ў жыхароў вуліцы Гагарына не было такіх праблем.

Ірына Пяткевіч: «Прачытала ў вашай газеце аб новаўвядзеннях у цэнтральнай раённай бальніцы. У прыватнасці, мяне зацікавіла талонная сістэма прыёму ўрачамі паліклінікі, запіс да ўрача можна зрабіць нават па камп’ютары. А як правільна паступіць пацыенту, калі ў яго здарыўся востры боль, талон на іншы час ці наогул талона няма?»

Адказвае загадчыца паліклінікі Інеса Дударэвіч: «У такім выпадку пацыенту неабходна звярнуцца ў рэгістратуру паліклінікі і патлумачыць аб сваёй сітуацыі. Рэгістратар знойдзе магчымасць звязацца з урачом і накіраваць пацыента на прыём».



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *