З тэхнікай на «ты»

Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

5500

Павел Пранукевіч працуе інжынерам па эксплуатацыі машынна-трактарнага парку ў ААТ «Вішнявецкі-агра». Малады чалавек летась скончыў Мар’інагорскі аграрна-тэхнічны каледж, дзе атрымаў прафесію тэхніка-механіка, і вярнуўся ў родную вёску. Даручаная пасада Паўлу падабаецца. Працуецца лёгка, бо ўсіх работнікаў ён добра ведае і ставіцца да людзей з павагай. Кіраўніцтва гаспадаркі задаволена работай маладога спецыяліста.

Да тэхнікі Павел прыкіпеў з дзяцінства. Днямі прападаў разам бацькам на мехдвары. Падабалася яму сачыць за тым, як рамантуецца тэхніка, а яшчэ больш – сядзець у кабіне трактара і круціць баранку, уяўляючы сябе сапраўдным механізатарам. Як толькі даведваўся пра новыя трактары і машыны, якія прыбывалі ў гараж, прыбягаў паглядзець. З чатырнаццаці гадоў у летні час пачаў падпрацоўваць у таварыстве – на збожжаскладзе, у мясцовым садзе. Тады ўжо вырашыў для сябе, што абавязкова звяжа свой лёс з сельскай гаспадаркай. І менавіта з тэхнікай. Так і атрымалася.

Павел заўсёды мэтанакіравана дабіваецца выканання пастаўленай перад сабой задачы. У бліжэйшых планах – атрымаць вышэйшую адукацыю. Хлопец паступіў вучыцца на завочнае аддзяленне Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі па абранай спецыяльнасці. Магчымасць для кар’ернага росту ёсць.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *