Стоўбцы ўбіраюцца

Добраўпарадкаванне Нумары

image_pdfimage_print

5502

Падчас работ на адным з завулкаў Прытыцкага ў Стоўбцах аб’ектыў фотакарэспандэнта Васіля Зянько зафіксаваў начальніка ўчастка добраўпарадкавання АКС Валерыя Красоўскага (справа), брыгадзіра Валянціну Лосік і вадзіцеля пагрузчыка Уладзіміра Шваба. На іх кладзецца асноўная нагрузка па навядзенні парадку ў горадзе.

 

НА МОГІЛКАХ НАВОДЗІЦЦА ПАРАДАК

Не за гарамі галоўнае хрысціянскае свята – Вялікдзень, следам – Радаўніца, і жыхары раёна спяшаюцца навесці парадак на могілках.

Асобныя нераўнадушныя стаўбчане пачалі падрыхтоўку задоўга, і ў аб’яднанні камунальных службаў (на яго балансе на тэрыторыі раёна – 15 могільнікаў) прыводзяць у якасці пацвярджэння прыклады. Менавіта з такіх людзей – стаўбчанка Ганна Базанава, продкі якой пахаваны на могілках, вызначаных для жыхароў Задвор’я і Слабады. Тры аварыйныя дрэвы побач з магіламі перашкаджалі і стваралі небяспеку, таму яна звярнулася ў АКС па дазвол на іх спілоўванне.

– Заяўніца пасля правядзення работ дапамагла навесці ідэальны парадак, – расказвае начальнік службы адміністрацыйна-гаспадарчай і ідэалагічнай работы АКС Валерый Бохан. – Люба паглядзець на вынік! Галлё складзена ў кучу, бярвенне – таксама. Калі бачыш падобныя адносіны, хочацца падзякаваць чалавеку. А нашы работнікі – па прыкладзе патрабавальнай заяўніцы – аператыўна і з прыемнасцю вывезлі з могілак усё лішняе, – дадаў Валерый Бохан.

Яшчэ адна стаўбчанка, Марыя Урублеўская, парупілася прыбраць тры аварыйныя бярозы на гарадскіх могілках. І таксама, як і Ганна Базанава, зрабіла гэта пасля звароту ў АКС вельмі па-гаспадарску.

Аб’яднанне камунальных службаў нагадвае, што пры выкананні ўсіх відаў работ на могілках неабходна прытрымлівацца правілаў утрымання месцаў пахавання. Так, нельга самавольна перавышаць устаноўлены памер участка, які прадастаўляецца бязвыплатна (для двухмеснага пахавання ён складае 2,3 м у даўжыню і 2,0 м у шырыню; для адзіночнага – 2,3 м у даўжыню і 1,4 м у шырыню). На тэрыторыі могілак забаронена самавольна ўстанаўліваць лавачкі, ажыццяўляць будаўніцтва скляпоў па-за межамі прадастаўленага ўчастка, пераробліваць і зносіць надмагільныя збудаванні без дазволу адміністрацыі, пашкоджваць і разбураць надмагільныя збудаванні і зялёныя насаджэнні, ажыццяўляць выпас дамашніх жывёлін і выгул сабак, садзіць дрэвы па-за спецыяльна адведзенымі месцамі і без дазволу адміністрацыі, выкідваць смецце ў неўстаноўленых месцах. Устаноўка помніка выконваецца пасля ўзгаднення з наглядчыкам могілак. У выпадку парушэння гэтых і іншых патрабаванняў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.  

Перад пахаваннем неабходна звязацца з наглядчыкам могілак (тэл. 8-029-571-85-29) для ўзгаднення месца пахавання. Спатрэбіцца прадаставіць арыгінал і копію пасведчання аб смерці, напісаць заяву для прадастаўлення ўчастка.    

На тэрыторыі раёна працуе шэсць камерцыйных арганізацый, якія аказваюць паслугі па пахаванні нябожчыка. Для іх працэдура абсалютна такая ж – у першую чаргу трэба звярнуцца да наглядчыка могілак.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *