Жывая класіка. Да 500-годдзя кнігадрукавання

Год навукі Нумары

image_pdfimage_print

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, быў дадзены старт рэспубліканскаму конкурсу юных чытачоў «Жывая класіка», удзел у якім бяруць навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ўсёй Беларусі.

Заснаваль-нікі конкурсу – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне».

Дэвіз конкурсу – «Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!». Асноўнымі мэтамі і задачамі з’яўляюцца: павышэнне цікавасці ў дзяцей і падлеткаў да чытання, развіццё і захаванне высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства, выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, пошук і падтрымка таленавітай моладзі.

Конкурс праводзіцца на працягу года: першы этап – ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі быў праведзены з 1 па 31 сакавіка 2017 года; другі – раённы – з 1 па 30 красавіка 2017 года; трэці – абласны – з 1 па 31 мая 2017 года.

Па выніках абласнога этапу конкурсу лепшыя юныя чытальнікі краіны стануць удзельнікамі заключнага – рэспубліканскага этапу, які сёлета адбудзецца падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Полацку.

Усіх удзельнікаў конкурсу ўзнагароджваюць дыпломамі лаўрэатаў конкурсу, дыпломамі пераможцаў першай, другой і трэцяй ступені адпаведна. Пераможцы рэспубліканскага конкурсу «Жывая класіка» будуць узнагароджаны пуцёўкай у Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня».

Крытэрыі ацэнкі выступленняў: глыбіня пранікнення ў вобраз і сэнс твора (ад 0 да 10 балаў); выбар тэксту твора (ад 0 да 10 балаў); артыстызм выканання (ад 0 да 10 балаў); максімальная колькасць балаў – 30.

Прымайце ўдзел у конкурсе юных чытальнікаў «Жывая класіка»!

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *