Каб быць з хлебам

Нумары Сельская гаспадарка Ураджай

image_pdfimage_print

804b

Ураджаі, што вырошчваюцца на палетках Стаўбцоўшчыны, бадай, зараджаюцца тут, у раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін, дзе вядзецца штодзённая карпатлівая работа па праверцы надзейнасці насеннага фонду. Асабліва адказны час перад веснавой пасяўной. На здымку намеснік начальніка інспекцыі Марыя Булаш і галоўны аграном Людміла Пронька за праверкай усходжасці насення.

Фота Васіля Зянько

 

ПАСЕЯЛІ ПЕРШЫЯ

Хлебаробы ААТ «Каганец» у ліку першых прыступілі да сяўбы ранніх яравых збожжавых і пазаўчора завяршылі гэтую работу на ўсіх 500 гектарах.

– Нашы работнікі пастараліся своечасова падрыхтаваць глебу і насенне, хутка і якасна пасеялі, за што ім вялікі дзякуй, – сказаў галоўны аграном Сяргей Самасейка. – Кожны на сваім месцы выканаў пастаўленую задачу. Асаблівай стараннасцю вызначыліся механізатары Сяргей Карабін, Дзмітрый і Юрый Трацякі, Аляксандр Кавалёў.

 

НА ПАЛЯХ РАЁНА(ІНФАРМАЦЫЯ НА 6 КРАСАВІКА)

Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя пасеяны на большай палове плошчаў. Завяршаюць гэтую работу ў ААТ «Дзераўное» і «Агранёманскі».

Хімпраполку азімых вядуць восем гаспадарак.

Да апрацоўкі азімага рапсу ад шкоднікаў прыступілі ААТ «Каганец», «Рубяжэвічы» і ААТ «Налібакі Агра».

Аднагадовыя травы сеюць у ААТ «Агранёманскі».

Справіліся з падкормкай азімага рапсу ААТ «Каганец» і «Налібакі Агра».

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *