Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне тры шлюбы, зроблены тры адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі двое маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны – Ілья Мазур і Ягор Грыб.

Зямны шлях закончыўся для 14-ці жыхароў раёна.

У пажарнай часці згадалі загаранне аўтамабіля «Фольксваген-пасат» у двары стаўбчаніна. Аўто знішчана. Прызначана пажарна-тэхнічная экспертыза. У Судніках згарэла лазня вяскоўца. Пычына ўстанаўліваецца. На працягу тыдня пажарныя выязджалі 11 разоў на тушэнне смецця і сухой расліннасці.

Міліцыяй зарэгістравана 118 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана шэсць крымінальных спраў, у дзвюх з іх устаноўлены падазроныя. З лесвічнай пляцоўкі і агульнага балкона дома па вуліцы Цэнтральнай у Стоўбцах прапалі два веласіпеды. Грамадзянін выкарыстаў падроблены дакумент – даведку аб допуску да кіравання транспартнымі сродкамі, на аснове якой быў неаднаразова дапушчаны да здачы экзаменаў у МРЭА ДАІ, а ў далейшым – і да атрымання вадзіцельскага пасведчання.

Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету затрыманы ў лясным масіве двое жыхароў Стоўбцаў, якія нарыхтавалі 9 кг чарамшы (расліна занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі). За шкоду, нанесеную прыродзе, кожнаму з іх прыйдзецца заплаціць каля 1000 рублёў. Пагражае і штраф – да 50 базавых велічынь.

Пракуратурай раёна ў ходзе маніторынгу выяўлены несанкцыянаваныя звалкі на тэрыторыі Навасвержанскага, Рубяжэвіцкага і Мікалаеўшчынскага сельсаветаў. Старшыням сельвыканкамаў вынесены прадпісанні.

Суд асудзіў да 2400 рублёў штрафу 19-гадовага жыхара Сцяцкоў, які ў грамадскім месцы, непадалёку ад піцэрыі, збіў грамадзяніна. На 23 рублі аштрафаваны 50-гадовы стаўбчанін – за курэнне на лесвічнай пляцоўцы.

ДАІ выявіла 181 парушэнне правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – нецвярозы вадзіцель і 11 вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 12 недысцыплінаваных пешаходаў і веласіпедыстаў. Зарэгістравана шэсць ДТЗ, ніхто не пацярпеў. 31 сакавіка прайшоў адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Без прав ты не прав!», накіраваны на папярэджанне ДТЗ па віне вадзіцеляў без вадзіцельскіх пасведчанняў.

«Хуткая» атрымала 277 выклікаў, 10 з іх – да асоб з алкагольным ап’яненнем.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *