Працоўны рытм

Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

804d

ВАДЗІЦЕЛЬ-ПРАФЕСІЯНАЛ

Мікалай Жыдкоўскі працуе вадзіцелем у ААТ «Агранёманскі». Мікалай Мікалаевіч – прафесіянал сваёй справы, больш за чвэрць стагоддзя завіхаецца ў гаспадарцы. Сумленнаму працаўніку даручана аўтамашына МАЗ, якую ён шчыра даглядае. На самазвале перавозіць розныя грузы. З году ў год руплівы працаўнік і яго тэхніка пастаянна былі задзейнічаны падчас напружаных пасяўных кампаній, на ўборачнай і корманарыхтоўках. Вазіў збожжа, зялёную масу, падвозіў мінеральныя ўгнаенні. У зімовы перыяд і гэтымі днямі Мікалай Жыдкоўскі дастаўляе для жывёлы з кармавых пляцовак розных фермаў травяныя кармы, сянаж і сілас. Сёлета кіраўніцтва вырашыла пакуль не адцягваць вадзіцеля на выкананне іншых работ, у тым ліку і палявых, бо Мікалай Мікалаевіч адказна ставіцца да даручанай справы, своечасова выконвае заданні. І работа гэтая ў яго ідзе спорна.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара

 

ВЫДАТНА, КАЛІ ЁСЦЬ ІМІДЖ ПЕРАМОЖЦЫ

Ахова працы ў Стаўбцоўскіх электрасетках нязменна застаецца ў ліку першачарговых задач і перадавой пазіцыяй, што яшчэ раз пацвердзілі вынікі спаборніцтва сярод электрасеткавых прадпрыемстваў Мінскай вобласці.  

За 2016 год Стаўбцоўскім электрасеткам, на чале якіх стаіць Уладзімір Рублеўскі, прысуджана першае месца, і за гэтым стаяць сур’ёзныя фінансавыя ўкладанні, комплексны і сістэмны падыход, якія ў сукупнасці дазваляюць працаваць без няшчасных выпадкаў. 510 тысяч рублёў было выдаткавана летась энергетыкамі на рэалізацыю мерапрыемстваў у вобласці бяспечнай працы.

Год ад году прыкладаюцца намаганні і для таго, каб зрабіць максімальна бяспечным і надзейным само электразабеспячэнне. Для гэтага прадпрыемствам выкананы ўсе планавыя тэхніка-эканамічныя паказчыкі, у прыватнасці ажыццёўлены ў мінулым годзе капітальны рамонт ліній 35-330 кВ (93,8 км), ліній 10 кВ (амаль 400 км) і 0,4 кВ (больш за 350 км), сямі падстанцый 35-220 кВ, 194-х камплектных трансфарматарных падстанцый і трансфарматарных падстанцый. Матэрыяльна-тэхнічная база прадпрыемства папоўнілася на 17 адзінак спецмеханізмаў, чатыры перасоўныя электрастанцыі.  

Ва ўсіх падраздзяленнях прадпрыемства цэняць прафесіяналаў сваёй справы. Сярод іх – электраманцёр службы рэлейнай аховы Леанід Сысоеў, старшы майстар службы размеркавальных сетак Сяргей Клімовіч, намеснік начальніка службы падстанцый Дзмітрый Трафімчык, начальнік аддзела надзейнасці і аховы працы Віталь Шарафановіч, намеснік начальніка службы аўтаматызаваных сістэм кіравання Сяргей Янцэвіч, начальнік аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Анатоль Бець, майстар службы механізацыі і аўтатранспарту Аляксандр Пяткевіч, дыспетчар аператыўна-дыспетчарскай службы Максім Манцывода, электраманцёр па выпрабаваннях і вымярэннях службы ізаляцыі і абароны ад перанапружанняў Сяргей Калошыч, электраманцёр службы падстанцый Міхаіл Ліпніцкі, электраманцёр службы размеркавальных сетак Дзмітрый Бутрымовіч, старшы майстар службы ліній электраперадачы Максім Бурновіч, вадзіцель Уладзімір Грышан, майстар службы сродкаў дыспетчарска-тэхналагічнага кіравання Уладзімір Іодзік, намеснік галоўнага бухгалтара Марыя Дзянісава, намеснік дырэктара па рабоце з персаналам і ідэалагічнай рабоце Віктар Крупа. Не так даўно пайшоў на заслужаны адпачынак электраманцёр Тадэвуш Лабун, уладальнік ордэна «Знак Пашаны», які прысвяціў прадпрыемству 45 гадоў жыцця.

У Стаўбцоўскім РЭСе, які працуе пад кіраўніцтвам Вадзіма Качановіча, вылучаюцца электраманцёр Аляксандр Сахута, электраманцёр аператыўна-выязной брыгады Андрэй Буцько, майстар Дзмітрый Бычкевіч і іншыя.      

Імідж пераможцы адно са старэйшых прадпрыемстваў Стаўбцоўшчыны (Стаўбцоўскія электрасеткі адзначаць сёлета свой 50-гадовы юбілей) пацвярджае на розных накірунках і ўзроўнях. У мінулым годзе каманда стаўбцоўскіх энергетыкаў перамагла на рэспубліканскіх спаборніцтвах, што дало ёй права абараняць гонар энергетыкаў Беларусі на міжнародных спаборніцтвах сярод краін СНД, дзе стаўбцоўскія энергетыкі заваявалі ганаровае другое месца.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *