Узаемадзеянне ў рабоце з непаўналетнімі

Нумары Увага - дзецям

image_pdfimage_print

Работа з непаўналетнімі Мінскай вобласці патрабуе крытычнага падыходу і зацікаўленага міжведамаснага ўзаемадзеяння.

Да такога агульнага «знамянацеля» падвёў намеснік старшыні Мінаблвыканкама Віктар Сірэнка падчас пасяджэння абласной камісіі па справах непаўналетніх, якое праходзіла ў рэжыме відэаканферэнцыі.

З дакладам аб выкананні Комплекснага плана мерапрыемстваў па прафілактыцы безнагляднасці, злачынстваў, правапарушэнняў, п’янства, наркаманіі і таксікаманіі сярод непаўналетніх і забеспячэнні іх бяспекі на 2016-2018 гады па выніках работы за мінулы год выступіла намеснік старшыні камісіі Ала Кардаш. Прамыя ўключэнні адбыліся фактычна з усімі студыямі раённых выканаўчых камітэтаў вобласці, у тым ліку і Стаўбцоўскага, куды былі запрошаны члены гэтых камісій.

У цэлым мерапрыемствы Комплекснага плана, якія былі прадугледжаны на 2016 год, выкананы, намеціліся і станоўчыя тэндэнцыі ў зніжэнні падлеткавай злачыннасці, аднак рабоце з непаўналетнімі не заўсёды хапала якаснага ўзроўню. Былі выпадкі, калі судом адмяняліся пастановы раённых камісій па справах непаўналетніх, выносіліся на іх пратэсты. Сярод вострых пытанняў застаюцца ранняе выяўленне сацыяльнага сіроцтва, рост злачыннасці ў сацыяльных сетках, самавольныя сыходы дзяцей з дому і т. п. Па кожным з фактаў самавольных сыходаў праводзіцца сацыяльнае расследаванне, падлетка і яго бацькоў заслухоўваюць на пасяджэнні камісіі. Не губляе актуальнасці пытанне арганізацыі работы ў летні перыяд ваенна-патрыятычных лагераў, у тым ліку аздараўлення ў іх падлеткаў, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. Важнасць мае і занятасць падлеткаў у пазаўрочны час, а менавіта адкрыццё для іх сучасных і запатрабаваных клубаў, гурткоў тэхнічнай творчасці ва ўстановах дадатковай адукацыі і т. п.

На пасяджэнні дзейнасць камісіі па справах непаўналетніх Стаўбцоўскага райвыканкама вылучана са станоўчага боку сярод дзевяці раённых камісій вобласці. Яе эфектыўнасці спрые ўкараненне розных новых формаў. Сярод іх названы міжведамасныя мэтавыя маніторынгі. Як адзначыў у сваёй відэасправаздачы старшыня раённай камісіі, намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Шэсцель, на даны момант ухілены ўсе заўвагі, якія былі выкладзены ў рашэнні абласной камісіі па справах непаўналетніх, а перспектыўны Комплексны план дапоўнены дзесяццю новымі мерапрыемствамі.

Па выніках пасяджэння Віктарам Сірэнкам прапанавана правядзенне выязнога пасяджэння абласной камісіі па справах непаўналетніх на базе Барысаўскага раёна, каб на месцы звярнуць увагу суб’ектаў прафілактыкі (устаноў адукацыі, раённых камітэтаў БРСМ, райаддзелаў міліцыі, райаддзелаў па надзвычайных сітуацыях і т. п.) на праблемныя моманты, слабыя месцы ў рабоце з непаўналетнімі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *