Раннія збожжавыя і зернебабовыя культуры пасеяны ў гаспадарках раёна на плошчы 6915 гектараў, што складае 74,6 працэнта.
Хімпраполка азімых збожжавых праведзена на 4456 гектарах, больш за іншых у ААТ «Налібакі Агра», «Агранёманскі» і «Вялікі Двор».
Шматгадовыя травы пасеяны на пятай частцы плошчаў – 966 гектарах, практычна палова запланаваных плошчаў засеяна ў ААТ «Шашкі». Не прыступілі да гэтай работы ААТ «Дзераўное», СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» і ПДСУП «Профі-Аграцэнтр».
Апрацоўку азімага рапсу ад шкоднікаў вядуць шэсць сельгаспрадпрыемстваў.
Працаўнікі ААТ «Агранёманскі» і «Каганец» рыхтуюць глебу пад сяўбу цукровых буракоў.
Перазалужаюць сенажаці і пашы ААТ «Вішнявецкі-агра», «Шашкі» і «Рубяжэвічы».